Усяго патроху11

Занепакоены прэзідэнт, альбо Лёгкі дотык фоташопу

The Economist апублікаваў на вокладцы фота Абамы, які выглядае глыбока засмучаным сітуацыяй у Мексіканскім заліве. Але арыгінальны здымак выглядаў зусім інакш.

На здымку — Барак Абама на пляжы ў Луізіяне, сумны, з апушчанай галавой. Здымак, здавалася б, ідэальна паказвае, наколькі засмучае прэзідэнта сітуацыя ў Мексіканскім заліве. На першапачатковым жа здымку побач з Абамам стаяць адмірал Ален з берагавой аховы і Шарлота Рэндалф, прадстаўніца мясцовых уладаў. Прэзідэнт проста нахіліўся да суразмоўцаў.

Агенцтва Reuters, якое валодае фатаграфіямі, вядома ж, не задаволенае зменамі.

Учора на сайце The Economist з’явілася тлумачэнне:

«Часам мы рэдагуем фотаздымкі, якія з’яўляюцца на вокладцы, але ніколі — тыя, якія публікуюць усярэдзіне», — піша выданне.

«Мы выразалі Шарлоту Рэндалф не для таго каб змяніць палітычную танальнасць здымка, а таму, што прысутнасць невядомай жанчыны была б незразумелай для чытачоў.
Мы рэдагуем фота з вокладкі, як правіла, з дзвюх прычынаў. Па-першае, проста ў жарт — як у сакавіку, калі падчас абмеркаванняў рэформы сістэмы аховы здароўя мы змясцілі фатаграфію Абамы з бінтавай павязкай на галаве. Па-другое — каб выдаліць фон і падкрэсліць значнасць цэнтральных герояў».

Пад тлумачэннем было шмат чытацкіх каментароў. Некаторыя адчуваюць сябе падманутымі. «Змяненне інфармацыі ў здымку роўная змене фактаў у тэксце», — кажа адзін з чытачоў. Іншыя сцвярджаюць, што рэдагаванне фатаграфій — норма.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць