Улада88

«Малады фронт»: хто дазволіў БРСМу ладзіць акцыі супраць НТВ?

Адпаведны зварот быў накіраваны ў Мінгарвыканкам

Міжнароднае маладзёжнае аб’яднанне «Малады фронт» (Чэхія) просіць Мінгарвыканкам растлумачыць, на якой падставе актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) правялі вулічную акцыю супраць тэлеканала НТВ. Адпаведны зварот быў накіраваны 8 ліпеня ў Мінгарвыканкам, паведаміў кіраўнік «Маладога фронту» Дзмітрый Дашкевіч.

6 ліпеня на сталічнай плошчы каля Камароўскага рынка актывісты БРСМ правялі перформанс «Спецыяльна для НТВ!». Каля ўваходу на рынак была зладжана імправізаваная гасціная са старой канапай, дываном і тэлевізарам з застаўкай «Асцярожна! Смярдзіць канал НТВ!». На ўдзельніках перформансу былі засцерагальныя касцюмы і процівагазы. Прахожым яны раздавалі ўлёткі з рэкамендаванымі сродкамі засцярогі пры праглядзе канала НТВ — процівагаз, гаспадарчае мыла, туалетная папера і асвяжальнік паветра. Удзельнікі акцыі пры дапамозе мегафона заклікалі прахожых атрымаць інструктаж, неабходны пры праглядзе канала НТВ: «Трэба памыць рукі, надзець процівагаз і ўзяць балончык з асвяжальнікам!»

На баках для смецця, устаноўленых на прыпынках уздоўж праспекта Незалежнасці, актывісты арганізацыі размясцілі налепкі з надпісам «Спецыяльна для НТВ!».

У «Маладым фронце» звязваюць правядзенне БРСМ гэтай акцыі з паказам 4 ліпеня на канале НТВ у праграме «Надзвычайнае здарэнне» дакументальнага фільма «Хросны бацька».
У ім гаварылася пра дачыненне вышэйшых службовых асоб Беларусі да загадкавай смерці віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі, выкраданняў і забойстваў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнесмена Анатоля Красоўскага. І ўжо 6 ліпеня БРСМ праводзіць пікет», — адзначыў Дашкевіч.

«Малады фронт» звяртае ўвагу, што акцыя БРСМ адбылася ўсяго праз двое сутак пасля паказу НТВ дадзенага фільма. «Агульнавядома, што,

паводле заканадаўства Беларусі, заяўкі на масавую акцыю ці пікет павінны падавацца за 15 дзён да яе правядзення. Фільм „Хросны бацька“ быў паказаны 4 ліпеня. Таму патрэбна быць экстрасэнсам ці празарліўцам, каб прадбачыць з’яўленне гэтага фільма: загадзя падаць на пікет заяўку за 10 дзён да выхаду фільма, атрымаць дазвол на правядзенне акцыі.
Відавочнае парушэнне беларускага заканадаўства: ці дазвол на правядзенне акцыі быў дадзены незаконна, ці акцыя ўсё-такі не была санкцыянаваная», — сказаў Дашкевіч.

Ініцыятары звароту патрабуюць прыцягнуць удзельнікаў і арганізатараў пікету супраць НТВ да адказнасці.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта56

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта56

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць