Культура

Найлепшая белмоўная рэклама: ролікі і постэры

Якую рэкламу, зробленую па-беларуску, вы бачылі апошнім часам? «Мы вырашылі не проста сабраць лепшую рэкламу на беларускай мове, — кажа каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская. — Неабходна было паглядзець на мову як сродак паўсядзённай камунікацыі і зразумець, ці ёсць беларуская мова ў рэкламе і ці запатрабаваная яна там».

7 ліпеня ў галерэі «Ў» арганізатары, кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал Marketing.by падвялі вынікі першага фэсту беларускамоўнай рэкламы. Падаем працы пераможцаў:

1. У намінацыі «Тэлевізійная і кінарэклама» пермог кінаролік Міхаіла Тумелі. Тумеля, вядомы па сваіх мульфільмах « Беларускія прымаўкі», гэтым разам у сваім выцінанкавым стылі рэкламаваў квас «Хатні»:

2. У намінацыі «Друкаваная і вокавая рэклама» перамог макет для рэкламнай абвесткі ў прэсе Bosсh «Дзерці бульбу»:

Другое месца:

3. У намінацыі «Дызайн» (паштоўкі, календары, буклеты, лагатыпы) пермаглі блакноты рэкламнай кампаніі Adliga «Натхняйся беларускім»:

У гэтай намінацыі працаў было пададзена найбольш. Не перамаглі, але занялі высокія месцы працы вядомай мастачкі і афармляльніцы Святланы Заскевіч. Яна рабіла буклеты для сваіх жа памятных манет «Святы і абрады беларусаў».

А яшчэ — аформленая Ігарам Назарэнкам вокладка альбому «Белая яблыня грому» Лявона Вольскага.

Каляндар «Мастацтва футбола». Супольны праект «Альфа-банку», Беларускай федэраціі футболе і беларускай зборнай. Аўтар — Рэкламнае агенцтва «Францыск-груп».

У намінацыі «Этыкетка і ўпакоўка» першае месца не заняў ніхто. А вось другое дасталася серыі этыкетак для настоек «Маразуля», компаніі «БЕЛПІ — Беларускае пітво»:

Акрамя гэтага, у намінацыі «Радыёрэклама і аўдыёрэклама або ролікі для радыёэфіра і для эфіра ў гандлёвых залах» першае месца здабылі ролікі Кавярні «Камяніца» аўтарства рэкламнага агенцтва «Пінгвін».

І наастатак спецпрыз дастала створаная, але нерэалізаваная кампанія, якая рэкламавала бензатрымер Hoyo. Аўтар - ІП «Лессервіс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў53

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў53

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць