Гісторыя22

«Дзякуючы Грунвальду нас пачалі паважаць»

Гісторык Юрый Бохан выдаў кнігу «Ваяры Грунвальдскай бітвы».

У выданні апісваюцца не толькі ваенныя падзеі, але і перадгісторыя: ад пачатку экспансіі крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы да прычынаў канфлікту між Ордэнам і ВКЛ.
І, вядома, аўтар, які прафесійна вывучае сярэднявечную зброю, прысвяціў ёй не адну старонку кнігі. Гэтаксама як і ходу бітвы.

«Дзякуючы Грунвальду, мы зрабіліся еўрапейскай краінай, і не таму, што фізічна знаходзімся ў Еўропе, а таму, што да нас пач¬алі ставіцца як да роўных, — пад¬сумоўвае Юрый Бохан. — Пасля Грунвальду Вялікае Княства Літоўскае зрабілася не аб’ектам тэўтонскай экспансіі, а суб’ектам еўрапейскай палітыкі».

Кніга адрасаваная шырокаму колу чытачоў — як стылем пісьма, лёгкім для чытання, так і колькасцю ілюстрацый. Аднак аўтар настойвае на тым, што выданне — навуковае. «Калі навукова-папулярнае выданне звычайна папулярызуе канцэпцыі, ужо агучаныя ў навуковых выданнях, дык я ў „Ваярах“ прадстаўляю новыя навуковыя канцэпцыі, палемізую з іншымі аўтарамі, — кажа Юры Бохан. — Ілюстрацыі? А чаму навуковае выданне не можа быць аздобленае ілюстрацыямі?»

У «Ваярах» чытач знойдзе здымкі гістарычных дакументаў, мапы, сярэднявечныя мініяцюры, рэканструкцыі замкаў, гербы і нават выявы тагачасных грошай. Дапамог з ілюстрацыямі выдання мастак Зміцер Герасімовіч, які аздабляў славутую «Краіну Беларусь».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі8

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны30

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць