Нерухомасць

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё

Што застанецца ад заробку 4500 рублёў, калі замест арэнды плаціць крэдыт за кватэру ў Мінску? Падрабязна разлічыла спецыяліст па крэдытаванні нерухомасці агенцтва «Твая сталіца» Кацярына Мацвеева для сайта Myfin.

Фота: Lookby.Media

Для пачатку спецыяліст параўноўвае куплю кватэры і арэнду. Для прыкладу бярэ аднапакаёўку ў спальным раёне плошчай 33 квадраты.

  • Купля: паводле даных на лістапад 2026 года, бюджэтныя аднапакаёвыя кватэры ў спальных раёнах каштуюць ад 70 тысяч даляраў, або 210 тысяч рублёў.
  • Арэнда: аналагічную аднапакаёвую кватэру ў спальным раёне можна зняць за 750 рублёў у месяц.
  • Папярэдні плацёж па крэдыце: пры першапачатковым унёску 20% (42 тысячы рублёў) і стаўцы 14,4% гадавых на 20 гадоў штомесячны плацёж складзе 2140 рублёў. Пры ўнёску 10% (21 000 рублёў) і той жа стаўцы — 2400 рублёў.

Колькі трэба сабраць на першы ўнёсак

Мінімальны першапачатковы ўнёсак па большасці праграм складае 10% ад кошту кватэры. Для нашай кватэры за 210 тысяч рублёў гэта 21 тысяча.

Акрамя ўнёску, пры куплі спатрэбяцца дадатковыя выдаткі:

  • Ацэнка нерухомасці: каля 400 рублёў.
  • Страхаванне: залежыць ад праграмы, можа быць абавязковым.
  • Паслугі натарыуса і рэгістратара: каля 1100 рублёў.

Разам, мінімальная сума на руках да куплі складзе каля 22 500 рублёў.

Разгледзім варыянт, калі ашчаджэнняў няма. Пры заробку 4500 рублёў і выдатках на арэнду ў 950 рублёў вы зможаце адкладаць, дапусцім, па 1500 рублёў у месяц. У такім выпадку на першы ўнёсак (22 500 рублёў) вы будзеце збіраць 15 месяцаў. На жыццё ў гэты перыяд будзе заставацца 2050 рублёў.

Які крэдыт даступны з заробкам 4500 рублёў

Актуальныя праграмы (лістапад 2026)

Банк Стаўка (грэйс / далей) Першапач.

унёсак

Тэрмін Штомесячны плацёж (пры крэдыце 168 000 рублёў на 20 гадоў)*
БелВЭБ 14,5 % (14,3 %**) ад 10 % да 25 гадоў ~2730 рублёў (першы і максімальны плацёж) ~715 рублёў (апошні плацёж)
Белінвестбанк 10,9 % / 14,9 % ад 10 % да 20 гадоў ~1380 рублёў (велічыня дыферэнцыраванага плацяжу на канец грэйс-перыяду) ~1880 рублёў (велічыня дыферэнцыраванага плацяжу з 25‑га месяца) ~9 рублёў (сума апошняга плацяжу)
Беларусбанк 12 % / 14,4 % ад 10 % да 20 гадоў ~1660 рублёў (плацёж у першы год) ~1390 рублёў (плацяжы з 13‑га месяца) ~2620 рублёў (велічыня дыферэнцыраванага плацяжу з 25‑га месяца) ~745 рублёў (апошні плацёж)

Разлік для крэдыту 168 тысяч рублёў (пры першым унёску 42 тысячы = 20% ад 210 тысяч рублёў). Стаўкі могуць быць фіксаванымі на ільготны перыяд і плаваючымі пасля яго.

Стаўка пры куплі праз агенцтва нерухомасці. У гэтым выпадку эканомія складзе 3400 рублёў за ўвесь тэрмін крэдыту (БелВЭБ).

Табліца носіць інфармацыйны характар і не з'яўляецца гарантыяй, што вам выдадуць крэдыт з пазначаным намі плацяжом. Для ўдакладнення інфармацыі звярніцеся ў банк.

 

Колькі застанецца на жыццё пасля крэдыту і арэнды

Артыкул выдаткаў Купляем (крэдыт, пры ўнёску 20 %) Здымаем (арэнда)
Плацёж за жыллё 2000* рублёў 750 рублёў
Камунальныя паслугі 75 рублёў 75 рублёў (аплачваюцца асобна)
Астатак ад 4500 рублёў 2425 рублёў 3675 рублёў
Базавы бюджэт на жыццё** 1500 рублёў 1500 рублёў
Свабодныя грошы 925 рублёў 2175 рублёў

*Прыблізныя сярэднія выдаткі на крэдыт.

**Базавы бюджэт на жыццё (прадукты, транспарт, сувязь, здароўе, вольны час) — экспертная ацэнка, каля 1500 рублёў для аднаго чалавека ў Мінску.

Для арэнды таксама ўлічым стартавыя выдаткі: заклад (звычайна 1 месячная плата — 750 рублёў). Гэтыя грошы зваротныя — вы атрымаеце іх назад пры выездзе, калі не сапсуеце маёмасць. Камісія агенцтва (калі ёсць) — гэта беззваротныя траты, у адрозненне ад закладу.

Выснова: пры куплі ў крэдыт на жыццё застаецца 925 рублёў свабодных грошай. Гэта даволі сціплы запас для чалавека з заробкам 4500 рублёў у месяц. Пры арэндзе вольных грошай значна больш (2175 рублёў), але вы не фарміруеце капітал.

Што будзе праз пяць і дзесяць гадоў

Параўноўваем дзве траекторыі пры аднолькавых стартавых умовах (першапачатковы ўнёсак 20 % і штомесячны бюджэт 2000 рублёў).

Сцэнар «Купляем» з крэдытам ад банка БелВЭБ праз агенцтва нерухомасці па стаўцы 14,3 %:

  • Праз 5 гадоў: выплачана каля 147 765 рублёў. Астатак доўгу — каля 263 135 рублёў. Кватэра цалкам ваша.
  • Праз 10 гадоў: выплачана каля 265 510 рублёў. Астатак доўгу — каля 145 390 рублёў. Вы валодаеце актывам, кошт якога, паводле кансерватыўных ацэнак, можа быць вышэйшым за першапачатковы.

Сцэнар «Здымаем»:

  • Праз 5 гадоў: вы захавалі першапачатковы ўнёсак (42 тысячы рублёў) і накапілі розніцу ў плацяжах 2175 рублёў у месяц. Разам ашчаджэнні: каля 130 тысяч рублёў.
  • Праз 10 гадоў: ашчаджэнні могуць скласці каля 435 тысяч рублёў, калі адкладаць усю суму эканоміі ў банку пад 10 % гадавых.

І так, вядома, чалавек, які зарабляе 4500 рублёў у месяц, наўрад ці будзе здымаць кватэру за 750 рублёў. Так што сума эканоміі будзе прыкметна ніжэйшай.

Выснова: калі што выбіраць

Купля ўкладваецца ў бюджэт, калі:

  • У вас ёсць першапачатковы ўнёсак не менш за 20 % (42 тысячы рублёў).
  • Штомесячны плацёж не перавышае 50 % вашага даходу (у нашым выпадку — каля 2 тысяч рублёў).
  • Вы плануеце жыць у гэтай кватэры не менш за 5—7 гадоў.

Арэнда дае больш свабоды, калі:

  • У вас няма ашчаджэнняў на першы ўнёсак.
  • Вы не ўпэўненыя, што застанецеся ў Мінску надоўга.
  • Вам важна захоўваць максімальную фінансавую гнуткасць і не браць доўгатэрміновых абавязацельстваў.

Калі першага ўнёску не хапае:

  • Не бярыце крэдыт з мінімальным унёскам «упрытык». Гэта павялічвае штомесячны плацёж і рызыку. Лепш працягнуць арандаваць, паралельна назапашваючы ўнёсак. Пры заробку 4500 рублёў і арэндзе 750 рублёў гэта рэальна за 1,5—2 гады.

Як зразумець, што крэдыт вам па сілах

— Я заўсёды раю кліентам: перш чым падпісваць дамову, палічыце не плацяжы, а што застанецца. Калі пасля ўсіх абавязковых выдаткаў у вас застаецца менш за 500—700 рублёў на непрадбачаныя выдаткі — гэта рызыка. Часам лепш сказаць кліенту «пачакайце», чым даць яму ўлезці ў крэдыт, які яго раздушыць. Крэдыт павінен пакідаць вам прастору для жыцця, а не ператвараць яго ў выжыванне, — кажа Кацярына Мацвеева.

Часта задаваныя пытанні

— Ці хопіць заробку 4500 рублёў для іпатэкі ў Мінску?

Так, банк можа ўхваліць крэдыт. Аднак пасля выліку плацяжу (каля 2000 рублёў) і камунальных паслуг на жыццё застанецца каля 925 рублёў. Гэта вышэй за базавы бюджэт, але патрабуе планавання.

— Што больш выгадна — арэнда ці іпатэка?

У кароткатэрміновай перспектыве (да 3 гадоў) арэнда дае больш свабоды. У доўгатэрміновай (ад 5—10 гадоў) купля дазваляе сфарміраваць актыў, але патрабуе значных намаганняў.

— Ці патрэбны першапачатковы ўнёсак для іпатэкі з заробкам 4500 рублёў?

Так, мінімальны ўнёсак складае не менш за 10% ад кошту кватэры. Для кватэры з прыкладу гэта каля 21 тысячы рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў45

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў45

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць