Грамадства

У сераду слупок тэрмометра ўзнімецца да +38°C

Спёка б'е ўсе рэкорды.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 3 жніўня, у Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, падчас навальніц парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—20°С, днём 29—34°С;

па паўднёва-ўсходняй палове ноччу 21—23°С, днём 35—37°С.

У Мінску 3 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, падчас навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—19°C, днём 30—32°C.

У наступныя двое сутак, 4—5 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па рэспубліцы пераменную воблачнасць. 4 жніўня месцамі, пераважна па заходняй палове, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Вецер паўднёвы, па захадзе з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 17—22°С, днём 29—34°С, па ўсходзе 35—38°С, па захадзе 24—28°С.

5 жніўня чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С,

днём па ўсходняй палове 35—38°С, па заходняй палове ад 27°С да 34°С.

У Мінску 4 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 20°C,

днём 32—34°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць