Грамадства33

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны

Усяго тыдзень таму беларусаў абурылі «халяльныя» калючыя агуркі, якія прадаваліся ў інтэрнэт-краме сеткі «Еўраопт». Але не паспеў у Threads астыць ранейшы запал, як загарэўся новы — гэтым разам праз баклажаны, піша Blizko.by.

Пры гэтым калі на «халяльныя» агуркі, пра якія пісалася раней, нацэнка склала ўсяго 12 капеек, то за кілаграм «халяльных» баклажанаў прыйдзецца заплаціць ужо на 2,3 рубля больш.

У каментарах карыстальнікі жартуюць і абураюцца:

«Ну як за што нацэнка, за этыкетку Халяль».

«Самы нахабны маркетынг, які я бачыў».

«Відаць таму, што не ўгнойвалі свіным гноем».

Дарэчы, цяпер з сайта «Едастаўка» тыя самыя калючыя халяльныя агуркі зніклі. Але затое прысутнічаюць тыя самыя баклажаны і некалькі відаў таматаў.

Халяльнай лічыцца прадукцыя, дазволеная і дапушчальная да спажывання па нормах ісламу. Пад забаронай мяса свініны, драпежных птушак і жывёл, кроў, а таксама алкагольныя напоі. Раслінная ежа па змаўчанні з'яўляецца халяльнай.

Каментары3

  • Усё новае незнаёмае
    08.06.2026
    А гародніну яны таксама рэжуць, як барана? Каб увесь сок выйшаў?
  • бакла жана
    08.06.2026
    "Пад забаронай мяса свініны, драпежных птушак і жывёл, кроў, а таксама"

    няпраўда гэта. калі мясакамбінатамі займалася, даслалі мне неяк тэхналогію іхнага мясакамбінату... дык чым прынцыпова ад нашых адрозіваецца? па тэхналогіі дык асабліва нічым, толькі што ў іх там у цэхе т.зв. малельны дом мусіць быць прадугледжаны

    ну то бок вы зразумелі - памаліліся перад працай мяснікі і пайшлі парадкаваць тушы
  • Юзік
    08.06.2026
    і нешта маўчаць прарасейскія праваслаўныя актывісткі, відаць бяспечней змагацца з Купаллем і Гуканнем вясны

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць