Спорт77

«Капенгаген» — БАТЭ — 3:2

Беларускаму чэмпіёну на найбліжэйшы год трэба развітацца з марамі пра групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Беларускаму чэмпіёну на бліжэйшы год трэба развітацца з марамі пра групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У сераду каманда Віктара Ганчарэнкі прайграла «Капенгагену».

Першая гульня каманд тыдзень таму ў Барысаве прынесла нічыйны вынік — 0:0. Прычым, з абодвух бакоў гульня атрымалася закрытай.

Затое ў сталіцы Даніі атрымаўся шчыры футбол. Можа віной таму стаўся выпадак ужо на 62‑ой секундзе гульні, калі бразілец Сезар Санцін скарыстаўся з таго, што беларусы няўдала рабілі штучны афсайд. Санцін накіраваў мяч міма спалоханага Верамко — 1:0.

І тут «Капенгаген» прапанаваў БАТЭ гуляць першым нумар, але нічога талковага ў атаках не атрымлівалася. Хіба што Радзівонаў аднойчы ў штрафной не трапіў па мячу.

БАТЭ так уцягнулася ў атаку, што часам забывала пра абарону. І на 27‑ай хвіліне Уільям Квіст (ён быў у заяўцы Даніі на чэмпіянаце свету) далёкім ударам падвойвае лік. Верамко, здаецца, у гэтым моманце мог згуляць і лепш.

Толькі пасля такіх надзвычайных падзей БАТЭ нарэшце троху загуляў. Зрэшты, гол Канцавога на 40‑ой хвіліне нарадзіўся з нічога. Ніякіх прадпасылак гэтаму не было. А яшчэ, здаецца, у паўабаронцы быў афсайд.

А ўжо праз чатыры хвіліны індывідуальнае майстэрства прадэманстраваў Павел Няхайчык. Абыграўшы на замаху абаронцу, ён паклаў мяч нібы ў більярдную лузу — 2:2.

Цяпер ужо «Капенгагену» трэба было забіваць, бо нічыя на карысць беларусаў.

А ў самым пачатку тайма другога Радзівонаў мог вывесці нашых наперад, але трапіў у папярэчыну. Датчане прыбралі ініцыятыву да сябе. І гола не давялося доўга чакаць.

Таранны сенегалец Н’дае праціснуўся ў штрафную, адштурхнуў Юрэвіча і з наска паслаў мяч у браму — 3:2.

Беларусы пайшлі ў атаку, але зрабіць чарговы подзвіг так і не змаглі. Замены таксама зрабіць гульню больш моцнай не змаглі. Што казаць, калі на замену былі вымушаныя выпусціць неабстралянага Дзмітрыя Багу, бо больш няма каго.

«Капенгаген» упусціў яшчэ некалькі вернякоў, Сасноўскі дагуляўся да выдалення. Датчане прайшлі далей, яны ўжо забяспечылі сабе футбольную восень.

Ну а БАТЭ застаецца чакаць пятніцы, дзе каманда даведаецца суперніка па плэй‑оф Лігі Еўропы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць