Свет1818

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях

Літва не атрымлівала інфармацыі пра магчымае буйное пагадненне паміж ЗША і Беларуссю аб закупцы ўгнаенняў. Аднак Вільня не мае намеру мяняць сваю пазіцыю ў дачыненні да Мінска. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта Сейма Літвы па замежных справах Рэмігіюс Мотузас, піша LRT.

Рэмігіюс Мотузас. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency / Getty Images

Паводле слоў парламентарыя, у Літвы няма прычын адмяняць санкцыі супраць Беларусі. Ён падкрэсліў, што гэта агульная пазіцыя не толькі Літвы, але і Еўрасаюза, а дзейныя санкцыі разлічаныя да канца лютага.

Мотузас адзначыў, што Літва не можа ўплываць на рашэнні ЗША або на магчымую дамоўленасць аб закупцы беларускіх угнаенняў. Паводле яго, толькі час пакажа, ці здолее Вашынгтон заключыць такое пагадненне.

Літоўскі палітык заявіў, што ягоная краіна працягвае лічыць Беларусь недэмакратычнай дзяржавай, а Аляксандра Лукашэнку — недэмакратычна абраным кіраўніком. Ён прызнаў, што вызваленне палітычных зняволеных адбываецца, але, на яго думку, у Беларусі ў цэлым нічога не змяняецца. Апазіцыя па-ранейшаму не мае магчымасці паўнавартасна дзейнічаць у краіне: многія яе прадстаўнікі выехалі за мяжу, а актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця і карыстальнікаў сацыяльных сетак працягваюць саджаць у турмы.

Мотузас таксама нагадаў, што Мінск падтрымлівае расійскую вайну супраць Украіны, а Літва і іншыя суседнія краіны рэгулярна сутыкаюцца з рознымі гібрыднымі атакамі з боку Беларусі.

Старшыня парламенцкага камітэта лічыць, што пакуль рана падрабязна каментаваць магчымую амерыканска-беларускую дамоўленасць. Ён звярнуў увагу, што заявы адміністрацыі ЗША ў апошні час нярэдка тычацца далёкай перспектывы, таму яшчэ незразумела, якім чынам і праз якія маршруты маглі б перавозіцца беларускія ўгнаенні.

21 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Вашынгтон працуе над буйным пагадненнем аб закупцы ўгнаенняў у Беларусі. Паводле яго слоў, гэта дазволіла б амерыканскім кампаніям купляць угнаенні танней, чым цяпер у Канадзе.

ЗША імпартуюць большую частку ўгнаенняў, якія спажываюцца ў краіне, прычым значная доля паставак прыпадае на Канаду. Пасля расійскага ўварвання ва Украіну сусветныя цэны на ўгнаенні істотна выраслі.

У канцы мінулага года ЗША адмянілі санкцыі супраць беларускіх угнаенняў, уведзеныя ў пачатку дзесяцігоддзя. Аднак магчымасці імпартаваць гэтую прадукцыю заставаліся абмежаванымі праз забароны на транзіт тавараў з Беларусі.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на мінулым тыдні прызнаў, што пазіцыі Літвы і ЗША наконт змякчэння санкцый супраць Беларусі адрозніваюцца. Пры гэтым ён не згадваў пра беларускія ўгнаенні.

Каментары18

  • Ботам
    21.09.2026
    Аблом лукаботы, калій вазіце Трампу Боінгамі, ні Літва, ні Польшча, ні Латвія вам парты не адкрыюць, пачынайце выць.
  • Тым, хто не чытае далей загалоўка
    21.09.2026
    Вільня не мае намеру мяняць сваю пазіцыю ў дачыненні да Мінска, ў Літвы няма прычын адмяняць санкцыі супраць Беларусі. Ён падкрэсліў, што гэта агульная пазіцыя не толькі Літвы, але і Еўрасаюза
  • Ніхто і зваць ніяк
    21.09.2026
    Матузас, адкажы на простае пытанне: Кітай, з якім ты так хочаш узнавіць стасункі, - дэмакратычная краіна?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць