Эканоміка

Паміж Гомелем і Менскам пачаў хадзіць наўпросты грузавы цягнік

9 жніўня паміж Гомелем і Менскам пачаў курсіраваць прамы грузавы цягнік. Як паведаміла прэс-сакратар Беларускай чыгункі Наталля Вярбіцкая, у выніку пуску такога састава дастаўка грузаў з Гомеля ў Мінск чыгуначным транспартам значна паскорыцца. Калі раней для гэтага патрабавалася некалькі сутак, то цяпер груз, адпраўлены з Гомеля, будзе прыбываць у сталіцу ўжо раніцай наступнага дня. Раней грузы з абласнога цэнтра ў Мінск і назад праходзілі некалькі прамежкавых сартавальнай станцый, што затрымлівала іх дастаўку.

«Беларуская чыгунка разлічвае, што прызначэнне новага цягніка павысіць папулярнасць чыгуначнага транспарту ў напрамку Гомель — Мінск.
Для кліентаў будуць створаныя больш камфортныя ўмовы, пры гэтым тарыф на перавозку грузаў застанецца ранейшым», — адзначыла Вярбіцкая.

У бягучым годзе назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту аб’ёму чыгуначных грузаперавозак ў напрамку Гомель — Мінск. У першым паўгоддзі ён павялічыўся амаль у два разы ў пааўнаннем з ўзроўнем таго ж перыяду 2009 года. Чакаецца, што прамы грузавы цягнік «Гомель — Мінск» складзе годную канкурэнцыю іншым відам транспарту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць