Улада1717

Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да палаты прадстаўнікоў

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікае прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел у падліку галасоў.

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікае прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел у падліку галасоў.

Ліст Аляксандра Мілінкевіча адрасаваны старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку.

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская пагроза страты незалежнасці. Каб абараніць суверэнітэт і развіваць эканоміку, краіне неабходна сістэмнае рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху «За Свабоду», можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз.

Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе палаце прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.

«Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў — перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў», — падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Случчыне нашэсце смаўжоў12

У Туле здзейснены замах на кіраўніка кампаніі-распрацоўшчыка БПЛА2

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца16

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць