Меркаванні22

Новаму нямецкаму паслу ў Менску прыйдзецца апраўдвацца

Піша ў сваім блогу Святлана Калінкіна.

А былога пасла Вайса адправілі на пенсію. Піша ў сваім блогу Святлана Калінкіна.

Прыбыў новы амбасадар Нямеччыны Крыстаф Вайля, і ён ужо паспеў выдаць копіі даверчых лістоў міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву.

22 чэрвеня, калі ў гадавіну пачатку вайны былы амбасадар Нямеччыны Гебхард Вайс ладзіў развітальны прыём, прадстаўнікі нашага МЗС не хавалі, што іх вельмі засмучае ад’езд чалавека, так шмат зрабіў для нармалізацыі адносін
паміж Беларуссю, Германіяй і Еўропай у цэлым.

Нават міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў напаўінкогніта зазірнуў на гэтае мерапрыемства, каб без мікрафона, асабіста сказаць Вайс словы падзякі. А прадстаўнікі дыпкорпуса тым часам перашэптвалася і будавалі розныя версіі, чаму зацягваецца выдача агрэмана новаму кандыдату ў амбасадары Крыстафу Вайлю.

Прозвішча Вайля ў якасці магчымага кіраўніка дыпмісіі Нямеччыны ў Менску ўсплыла яшчэ ў траўні, нямецкі МЗС падрыхтаваў усё, каб крэсла амбасадара ў Менску не пуставала. Але гэтая кандыдатура не цалкам задавальняла галоўных людзей у Чырвоным доме з той простай прычыны, што ў Вайля вялікі досвед працы з амерыканцамі і НАТО, а не з дэмакратыямі тыпу сярэднеазіяцкіх.

Крыстаф Вайля скончыў дыпламатычную акадэмію для падрыхтоўкі да дыпламатычнай службе вышэйшага рангу ў Боне. У 1985–1986 гадах працаваў у аддзеле па справах Берліна і Германіі ў Федэральным міністэрстве замежных спраў. У 1986—1989 гг. — у амбасадзе ФРГ у Маскве. Аб’яднанне Германіі сустрэў у якасці супрацоўніка нямецкай амбасады ў Бразіліі. У 1991—1994 гг. працаваў у Аддзеле НАТО Федэральнага міністэрства замежных спраў, 1994–1997 — у амбасадзе ў Варшаве. Пазней — у Штабе планавання міністэрства замежных спраў, у Міжнародным сакратарыяце НАТО ў Брусэлі. У 2003—2007 гг. — Кіраўнік Аддзела еўрапейскай палітыкі бяспекі і абароны Федэральнага міністэрства замежных спраў, праходзіў стаж у ЗША Нarvard Fellows Program (Кембрыдж). Адразу пасля гэтага ўзначаліў пасольства Германіі ў Багдадзе.

Галоўная інтрыга фігуры доктара Вайля — ці возьме ён на сябе ролю адваката д’ябла, як гэта зрабіў яго папярэднік. Гебхард Вайс настолькі адзначыўся на ніве абароны дэмакратычных каштоўнасцяў, што многія апазіцыйныя лідэры проста перасталі з ім вітацца. Афіцыйныя ўлады, наадварот, складаюць яму панегірык.
Хаця наўрад ці менавіта на Вайс ляжыць адказнасць за празмерны аптымізм еўрапейскай realpolitik у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. Перагляд Германіяй сваіх падыходаў да беларускага пытання ў абмен на абяцанні паступовых пераменаў здарыўся яшчэ да яго.

Прынамсі, у апошнім нумары Часопіса міжнароднага права і міжнародных адносін, які выдаецца ў Беларусі, пачатак перагляду адносінаў датуюцца канцом 2004 — пачаткам 2005 года, і гэта нягледзячы на тое, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2006 найвышэйшыя службовыя асобы Германіі прынялі абодвух кандыдатаў апазіцыі — і Аляксандра Мілінкевіча, і Аляксандра Казуліна — быццам бы, прадэманстраваўшы тым самым салідарнасць і падтрымку беларускай апазіцыі.

У той жа час праўладныя палітолагі-міжнароднікі шчыра канстатуюць, што менавіта Нямеччына праводзіла актыўныя перамовы з бліжэйшымі суседзямі Беларусі — Польшчай і Літвой — па беларускай праблематыцы. А галоўная заслуга Германіі — у тым, што Еўрасаюз не стаў уводзіць у дачыненні да Беларусі эканамічныя санкцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, хаця вынікі выбараў і не прызнаў.

Напярэдадні новых прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне Еўропа і ЗША зноў пачынаюць дыскусію аб мэтазгоднасці ўвядзення эканамічных санкцый, калі выбары пройдуць па старых сцэнарах (а мала хто сумняваецца, што будзе па-іншаму). Амерыканскае выданне The American Interest Online апублікавала артыкул Дэвіда Крэймера, былога намесніка памочніка Дзяржсакратара па справах Расіі, Украіны, Беларусі і Малдовы і Дэймана Уілсан, былога дырэктара аддзела краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, у якой даказваецца эфектыўнасць санкцый у дачыненні да Беларусі.

Пазіцыя Германіі і паводзіны былога амбасадара гэтай краіны Гебхарда Вайса падвергнутыя рэзкай крытыцы. Аргументы тых, хто выказвае занепакоенасць тым, што санкцыі з боку ЕС прывядуць Беларусь у абдымкі Расеі, аўтарытэтныя амерыканскія эксперты называюць «ілжывай заклапочанасцю». І канстатуюць, што ўсёдараванне ЕС у адносінах Менска прывяло не да прагрэсу, а да пагаршэння сітуацыі, піша ў сваім блогу Святлана Калінкіна.

Лейтматыў артыкула — трэба дадушыць апошнюю дыктатуру і не варта баяцца таго, што цяпер ужо Еўропа і ЗША могуць гэта зрабіць з дапамогай Масквы.

Відавочна, што

дыскусія паміж ЗША і ЕC аб санкцыях у дачыненні да Беларусі толькі пачынаецца, і Германіі ў ёй, мяркуючы па ўсім, прыйдзецца апраўдвацца. Былы амбасадар Гебхард Вайс пасля менскай місіі пакінуў шэрагі супрацоўнікаў Федэральнага міністэрства замежных спраў і адпраўлены на пенсію. А вось з якой місіяй прыбыў Крыстаф Вайль, стане зразумела ўжо восенню.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць