Грамадства44

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай, паведамілі 3 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску арганізатары мерапрыемства.

Гэтым разам ініцыятарам «Бою падушкамі» выступіла маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка». Як адзначыў на прэс-канферэнцыі актывіст арганізацыі Валянцін Сакалоўскі, у заяўках на правядзенне «Бою падушкамі» былі ўказаны чатыры магчымыя месцы правядзення акцыі — парк Дружбы народаў, лесапаркавая зона побач з Нацыянальнай бібліятэкай, парк імя Янкі Купалы і парк 50-годдзя Кастрычніка.

«Каля месяца мы ўзгаднялі правядзенне акцыі з рознымі зацікаўленымі органамі. Правядзенне такой акцыі ўхвалілі Міністэрства культуры, аддзел культуры і аддзел ідэалогіі Мінгарвыканкама. Аднак, калі мы прыйшлі на сустрэчу з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Міхаілам Ціцянковым, ён нам заявіў, што «мерапрыемства — недарэчнае, я яго не разумею, таму маю намер яго забараніць», — сказаў Сакалоўскі.

Арганізатары атрымалі тры адмовы на свае заяўкі. «У парку Дружбы народаў бой падушкамі быў забаронены з-за таго, што за паўкіламетра ад яго, уздоўж вуліцы Арлоўскай, праводзіцца рэканструкцыя цеплавых сетак, і гэта нібыта будзе садзейнічаць узнікненню небяспекі для жыцця і здароўя ўдзельнікаў мерапрыемства. У лесапаркавай зоне каля Нацыянальнай бібліятэкі і ў парку імя Янкі Купалы нам адмовілі па прычыне таго, што „Бой падушкамі“ не будзе садзейнічаць захаванню зялёных насаджэнняў у месцы правядзення мерапрыемства. Інакш кажучы, мы там траву патопчам або дрэвы падушкамі паламаем», — сказаў Сакалоўскі.

На заяўку, пададзеную ў парку 50-годдзя Кастрычніка, адказу наогул не прыйшло, хоць ужо прайшоў устаноўлены законам тэрмін для дачы адказу, адзначыў Сакалоўскі.

Сакалоўскі назваў абсурднай матывіроўку адмоў. «Падушкай немагчыма зламаць дрэва — гэта не сякера. Праводзіць бітву падушкамі на асфальце таксама нельга — менавіта тады і ўзнікае небяспека для здароўя ўдзельнікаў мерапрыемства», — заявіў Сакалоўскі.

Арганізатар «Баёў падушкамі» ў 2009 годзе Андрэй Кім адзначыў, што акцыя, прымеркаваная да гадавіны бітвы пад Оршай, усё роўна адбудзецца 8 верасня ў Мінску. «Мы зменім фармат і месца правядзення мерапрыемства. Пакуль мы не агучваем гэтыя моманты, каб не атрымалася так, як падчас „Бою падушкамі“, прысвечанага гадавіне Грунвальдскай бітвы, калі было затрымана больш за 200 чалавек», — заявіў Кім. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сам не з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць