Афіша

7 верасня распачнецца VI Міжнародны фестываль «Magnificat-2010»

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010» сёлета распачнецца 7 верасня ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 10.00 рэгістрацыяй удзельнікаў.
У 11.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Затым фестываль працягне сваю працу ў Глыбокім, Удзеле і Івесі (Віцебская дыяцэзія). Завершыцца — 11 верасня.

Фестываль упершыню за яго гісторыю будзе распачынацца ў Мінску, што звязана з юбілеямі, якія адзначаюць мінскія святыні: архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — 300-годдзе кансэкрацыі, касцёл св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) — 100-годдзе пабудовы. Стартаванне фестывалю ў Мінску дазволіць таксама яго ўдзельнікам пазнаёміцца з беларускай сталіцай.

У гэтым годзе ў конкурсе прымуць удзел прадстаўнікі 14 краін: Беларусь, Расія, Украіна, Польшча, Аўстралія, Харватыя, Італія, Іспанія, Германія, Грузія, Індыя, Літва, Латвія, Англія. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сёлетняга конкурсу, паводле колькасці дасланых прац, сталі Беларусь, Расія, Італія, Іспанія. Сярод дэбютантаў — Англія і Іспанія.

Праграма фестывалю абяцае быць вельмі насычанай і разнастайнай. Сёлета ў яе ўвайшлі 43 аўтарскія працы: 28 дакументальных фільмаў, 7 анімацыйных і 5 тэлевізійных праграм. Адзін з анімацыйных фільмаў створаны маладымі аўтарамі з Латвіі і Беларусі ў межах міжкультурнага дыялога.

За шэсць гадоў на фестывалі было прадстаўлена больш за 270 творчых прац. У кантэксце хрысціянскага кінафоруму арганічна суіснуюць фільмы каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх аўтараў, рэлігійнай і свецкай тэматыкі.

На інтэрнет-старонцы www.signis.by можна атрымаць падрабязную інфармацыю пра фестываль «Magnificat-2010». Тут размешчаны каталог і апісанне конкурсных прац, пратаколы, вынікі апытанняў, фотагалерэя. Відэаканал http://www.youtube.com/signismagnificat дазваляе прагледзець фрагменты конкурсных прац.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць