Эканоміка

Беларусь не будзе экспартаваць грэчку

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання не бачаць неабходнасці экспартаваць грэцкія крупы. Пра гэта заявіў намеснік міністра Васіль Седзін 13 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, Беларусь ніколі не была экспарцёрам грэчкі, наадварот, заўсёды яе імпартавала. Так, у 2008 годзе аб’ём імпарту склаў 15 тыс. тон, у 2009-м — 20 тыс. тон, за восем месяцаў гэтага года — 4,7 тыс. тон.

Седзін паведаміў, што Беларусь плануе імпартаваць сёлета прыкладна 20–30 тыс. тон пшаніцы з павышаным утрыманнем клейкавіны для вытворчасці макаронных вырабаў. Адкуль будзе імпартавацца пшаніца, будзе вырашана на тэндэрнай аснове.

Паводле слоў намесніка міністра, сёлета ўпершыню сабрана 548 тыс. тон харчовай пшаніцы найлепшай якасці. Так, 70% пшаніцы аднесена да трэцяга класа. «Мы маем магчымасць амаль на 100% забяспечыць прадпрыемствы мукой для вытворчасці макаронных вырабаў», — падкрэсліў Седзін.

Беларусь сёлета гатова паставіць на экспарт да 50 тыс. тон пшанічнай мукі, да 100 тыс. тона жытняй, да 15 тыс. тон ячных круп і прыкладна 7–8 тыс. тон аўсяных. На экспарт таксама пастаўляецца больш за 50% малочнай і больш за 20% мясной прадукцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць