Грамадства1717

І ніякіх больш Byelorussia’ў!

Два дні экспэрты ААН па геаграфічных назвах абмяркоўвалі, як пісаць назвы нашых гарадоў, мястэчак, вёсак і рэк на іншаземных мапах. Вырашылі ўзяць назвы, якія прапанавала сама Беларусь. У выніку на іхных мапах зьявяцца Homiel’, Mahiloŭ і Viciebsk.

— Назвы перадаюцца з нацыянальнай формы напісаньня, гэта галоўнае правіла, - патлумачыла Натальля Аўраменка, галоўны спэцыяліст сэктару картаграфіі Беладзяржкаммаёмасьці. – На мапе сьвету, выдадзенай у Нямеччыне, не павінна быць Weissrusland. У нямецкай мове, міжсобку – так, але не на мапе. Павінна быць назва Belarus’, абавязкова з апострафам, паказальнікам мяккасьці. Гэтак жа сама зь беларускай трэба пісаць Navapolack, Narač. Пакуль жа беларускія назвы часта скажаюцца.

— На такой жа лацінцы некаторыя і па-беларуску пішуць, - заўважаю я.

— Так. Інструкцыю па трансьлітэрацыі стваралі на аснове беларускай лацінкі, яе распрацоўваў яшчэ Тарашкевіч, - патлумачыла Натальля Рыгораўна. Наша “выбуховае” “Г” перадаецца лацінскім “H”, наша “Ч” як “Č”, а “Ж” як “Ž”.

Канчатковы варыянт правапісу беларускіх назваў зацьвердзяць на канфэрэнцыі ААН па разьмеркаваньні геарграфічных назваў у 2007 годзе.

Каментары17

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку20

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом31

«Маша і Мядзведзь» пакідаюць Расію11

На выбарах у Румыніі за выхад у другі тур змагаюцца нацыяналіст, ліберал і кансерватар

Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт1

«Паехалі з панам рэдактарам Русланам Кулевічам паглядзець на Гродна. Праз бінокль, бо як жа яшчэ»1

Мінчук пайшоў рыбачыць на карасёў, а вылавіў рэкорднага шчупака3

Лукашэнка абмеркаваў з Бабушкіным «Бабуліну крынку»9

Памятаеце відэа пра карову ў салоне «Жыгулёў»? Для кіроўцы папулярнасць скончылася праблемамі9

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку20

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць