Грамадства1515

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы

«Калі вымушаны пасля дзяжурства заставацца на 8 гадзін і працуеш 32 гадзіны… Нельга абедаць. Ні ў якім разе. Трэба толькі піць каву, каву, каву. А калі ты паабедаў — усё, мозг адключаецца. Мазгі мае працуюць не так, рукі ў мяне стаяць не так. І гэта жахліва… Але нічога не зробіш. Так арганізавана праца».

Доктар Мартаў. Фота: Імёны

Загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Мартаў адным з першых агучыў сапраўдную смяротнасць ад кавіду. У красавіку 2021 года ён быў звольнены з працы, а ў 2024 годзе затрыманы на тэрыторыі Расіі. Пазней стала вядома, што мужчына змог выехаць у Літву.

У інтэрв'ю YouTube-каналу Вольгі Вялічка Мартаў расказаў, чаму ў дактароў здараюцца памылкі, і прызнаўся, што ў яго практыцы было шмат выпадкаў, калі ён разумеў, што дапусціў памылку. І адна з першых думак, якая з’яўляецца ў такім выпадку, — як усё схаваць.

Мартаў згадвае старую медыцынскую аксіёму: «жывы пацыент — ратуюць пацыента, памёр пацыент — ратуюць доктара».

Па яго меркаванні, яна вельмі несучасная, аднак, каб такая практыка перастала існаваць, неабходныя змены ў заканадаўстве. Замест таго, каб «забіваць доктара», неабходны іншы падыход — праца з доктарам, высвятленне прычын, чаму адбылася памылка.

Для таго, каб патлумачыць сваю пазіцыю, Мартаў згадвае гісторыю, якая адбылася ў 1980-х гадах у ЗША, калі па віне дактароў памерла дзяўчынка. Яе бацька быў авіядыспетчарам, а ў авіяцыі ўжо ў той час выкарыстоўвалася культура разбору памылак, а не пошуку вінаватага:

«Замест таго, каб забіваць дактароў і, як звычайна, атрымліваць, адсуджваць мільёны, ён стварыў фонд расследавання гэтых выпадкаў. Ён цалкам змяніў падыходы ў анестэзіялогіі. Яны выкарысталі правілы авіядыспетчараў — разборы памылак».

Мартаў згадвае мадэль швейцарскага сыру, згодна з якой любая складаная сістэма (напрыклад, бальніца) складаецца са шматузроўневых бар’ераў бяспекі, кожны з якіх можна ўявіць як лустачку швейцарскага сыру — ён нібыта надзейны, але з дзіркамі (слабымі месцамі).

Адзінкавая памылка звычайна не смяротная, таму што іншыя пласты павінны яе «злавіць». Але калі дзіркі ў некалькіх пластах выпадкова супадуць, памылка праходзіць скрозь усе бар’еры і прыводзіць да катастрофы — напрыклад, да смерці пацыента.

«Па памылцы [пацыент] памірае не часта. Але калі ён памірае, ты разумееш, што там столькі ўсяго нагароджана… І ты павінен гэта ўсё прасачыць, таму што калі ты хаця б адну з гэтых вось некалькіх памылак ужо прадухіліў, то ўжо не будзе сыру, ужо не будзе катастрофы. Вось гэты сістэмны разбор над сабою», —

кажа доктар і адзначае, што ў Беларусі ў апошні час праявілася іншая тэндэнцыя:

«пнеўматоракс (пракол лёгкага з пападаннем паветра ў грудную поласць — НН) — два гады доктару»:

«Крыміналка, цяжкія цялесныя. Гэта вар’яцтва, якое па вялікім рахунку засталося толькі ў нас. (…) Ёсць такое ўскладненне. Яно здараецца. Яно адрозніваецца ад таго, што я пырнуў вас у падваротні, гэта вялікая розніца. Я, імкнучыся прынесці вам радасць, прынёс вам шкоду».

Мартаў прызнаецца: «Калі гаварыць пра мяне, то я б увогуле не выходзіў з турмы, таму што ў мяне такіх пнеўматораксаў… [каб палічыць, пальцаў] на двух руках не хопіць».

Як тлумачыць доктар, гэта шэраговае ўскладненне, якое здараецца пры ўстаноўцы цэнтральнага вянознага катэтара. Па яго словах, раней такія катэтары ставілі праз падключычную вену, пазней пачалі выкарыстоўваць унутраную ярэмную вену на шыі.

«Здараецца, што няма віны на самой справе. Так здараецца. Бывае, што ёсць віна, і ты не дадумаў», — кажа Мартаў і тлумачыць, як абставіны могуць паўплываць на дзеянні доктара.

«Я сябе ненавідзеў, калі вымушаны пасля дзяжурства заставацца на 8 гадзін. І ты працуеш 32 гадзіны. І гэтыя 8 гадзін… Першыя, гадзін да 12, нармальна. Нельга абедаць. Ні ў якім разе. Трэба толькі піць каву, каву, каву. А калі ты паабедаў — усё, мозг адключаецца. І не дай Бог (…) табе на шостай гадзіне [з апошніх васьмі] даводзіцца нешта рабіць. Ну, [напрыклад], прывезлі чалавека а другой гадзіне дня.

Я сябе ненавідзеў у гэтай сітуацыі, таму што разумеў, што мазгі мае працуюць не так, рукі ў мяне стаяць не так. І гэта жахліва… Нічога не зробіш. Так арганізавана праца».

Каментары15

  • Барадзед
    03.05.2025
    Наверно тут нужна врачебная практика. Практиковать врачу нужно.
  • Беларус
    03.05.2025
    Someone, Але калі яны адмовяцца, то гэта ж не азначае, што будзе замест яго працаваць нехта лепшы.
  • залеченная
    03.05.2025
    а практикуюцца они на нас

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць