Свет1313

Інсайдар расказаў, што Хатаба атруцілі «Навічком». Памёр і куплены агент, які перадаў яму ліст

Спецслужбы не разлічылі дозы атруты, таму загінулі ўсе пяць чалавек, хто трымаў пасланне ў руках.

Ibn al-Khattab Хаттаб Хатаб
Хатаб. Фота: Wikimedia Commons

Заснавальнік тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ», які да выдалення ў пачатку красавіка 2025 года меў больш за мільён падпісчыкаў і спецыялізаваўся на публікацыі эксклюзіўнай інфармацыі аб дзейнасці расійскіх сілавых структур, Аляксандр Швараў даў інтэрв'ю Рускай службе Бі-бі-сі. У мінулым Швараў працаваў у інфармацыйным агенцтве «Росбалт», якое мела рэпутацыю блізкага да сілавых структур. Некаторыя СМІ называюць яго адным з галоўных інсайдараў Расіі.

У інтэрв'ю Швараў згадвае выпадкі забойства расійскімі спецслужбамі палявых камандзіраў і сцвярджае, што задоўга да вядомага скандалу з атручваннем з дапамогай «Навічка» Скрыпалёў у сакавіку 2018 года гэты сродак быў выкарыстаны ў спецаперацыі па забойстве міжнароднага тэрарыста, лідара арабскіх наймітаў у Чачні Хатаба ў 2002 годзе.

Ураджэнец Саудаўскай Аравіі Самер Салех ас-Сувейлем, больш вядомы як Хатаб, быў вельмі асцярожным палявым камандзірам. Ён хаваўся ў гарах з невялікай групай целаахоўнікаў, часта мяняў месцы стаянак і пазбягаў выкарыстання мабільнай або спадарожнікавай сувязі.

Для зносін з навакольным светам, уключаючы сваіх заступнікаў з арабскіх краін, Хатаб выкарыстоўваў традыцыйнае ліставанне. Лісты дастаўлялі праз складаную сетку кур'ераў і схованак. Злавіць яго было так складана, што расійскія спецслужбы аб'явілі буйную ўзнагароду за інфармацыю, якая дапаможа яго ліквідаваць.

Адзін з кур'ераў, які часам атрымліваў лісты для Хатаба, вырашыў зарабіць на гэтым. Ён пагадзіўся супрацоўнічаць са спецслужбамі і чакаць зручнага моманту. У сакавіку 2002 года прыйшоў новы ліст з Саудаўскай Аравіі. У спецслужбаў было ўсяго 24 гадзіны, каб дзейнічаць, пакуль ліст не сышоў далей па ланцужку.

З Масквы тэрмінова даставілі эксперта па атрутах. Ён апрацаваў ліст нервова-паралітычным рэчывам, якое пачынала дзейнічаць толькі праз 2-3 дні, маскіруючы смерць пад харчовае атручэнне. Гэта павінна было абараніць кур'ера ад падазрэнняў. Апрацаваны ліст быў змешчаны ў канверт і працягнуў свой шлях да адрасата.

Пазней, пасля затрымання аднаго з целаахоўнікаў Хатаба, стала вядома, што адбылося далей. Ахоўнік даставіў пасланне камандзіру. Хатаб дастаў з канверта ліст, прачытаў і адразу спаліў у вогнішчы. Ніякіх прыкметаў недамагання ў яго не было ні ў той дзень, ні на наступны.

Праз дзень баевікі знайшлі ў гарах грыбы, падобныя на смаржкі, і пасмажылі іх на вогнішчы. На наступную раніцу Хатабу стала дрэнна: яго стан рэзка пагоршыўся, пачаліся сутаргі, і неўзабаве ён памёр.

Целаахоўнікі вырашылі, што іх камандзір атруціўся грыбамі, палічыўшы, што сярод грыбоў была паганка. Яны абвінавачвалі адзін аднаго, не падазраючы, што Хатаб стаў ахвярай спецаперацыі. Праўда ўсплыла толькі праз некалькі дзён, калі тыя ж сімптомы з'явіліся ў целаахоўнікаў, якія трымалі ў руках ліст, а затым і ў кур'ераў. Усе яны таксама памерлі.

У выніку ад атруты, якой быў насычаны ліст, памерла пяць чалавек, уключаючы самога Хатаба і інфарматара спецслужбаў.

Па словах журналіста, спецслужбы не разлічылі аб'ём атрутнага рэчыва. Яно прасачылася праз канверт і забіла ўсіх, хто з ім кантактаваў. Хоць канцэнтрацыя яду ў кур'ераў была ніжэйшай, чым у Хатаба, яе хапіла для смяротнага выніку.

Доўгі час падрабязнасці аперацыі былі засакрэчаныя. І толькі ў студзені 2018 годзе Швараў са спасылкай на ананімную крыніцу расказаў падрабязнасці. Цяпер ён агучыў і сродак, з дапамогай якога быў забіты тэрарыст.

Каментары13

  • бабруйчанін
    01.05.2025
    )) Швараў )).казачнік ці " журналіст" З Усманава пажадал €$ срубіць як хлопчыкі Сабчачкі.
    Калі па.мер гэты хатабыч адразу пачалі казаць атруілі траванулі .Адзінае толькі ні казалі ні ведалі назву атруты мышьяк ці яшчэ які діхлафос.
    Гэты араб і яго камрад Шаміль .камрадзілі з ББерезоўскім і выпадкова дарэчы іх напад на Дагестан і шмат іньшага.
    ..
  • Кінескоп гарызонту
    02.05.2025
    Чарговы раз зганьбіліся, трахапудлы!)) А ў '02 годзе так выхваляліся, быццам найцяжэйшая аперацыя спецназа, ля-ля, тапаля)))
    Клоўны, адным словам
  • FF
    02.05.2025
    FF, відаць, у аўдыторыі НН той, хто ваюе супраць рускіх, аўтаматычна становіцца героем. А Хатаб і Басаев адборныя галаварэзы. Недарма іх і на Захадзе прызналі тэрарыстамі

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць