Ежа22

Хуткамарынаваная радыска — вясновы хіт

Марынаваная радыска — выратаванне для любой прэснай ці сумнай стравы. Яна імгненна палепшыць смак і дадасць тэкстурную разынку амаль да любой ежы. Асабліва добра гатаваць яе вясной, калі радыска ў сезоне.

Pickled Radishes
Фота: epicurious.com

Нават калі вам здаецца, што вы не любіце радыс, не спісвайце гэты рэцэпт з рахункаў: ён ідэальна аздобіць вашы салаты і сэндвічы або шашлык. (А яшчэ ён смачны сама па сабе!)

Вазьміце любы від воцату, трохі часнаку і яшчэ некалькі простых складнікаў, каб прыгатаваць марынаваныя лустачкі радыскі менш чым за гадзіну.

Смак у іх будзе хутчэй воцатава-салёны, чым ярка-радысачны. Але пры гэтым лустачкі застануцца храбусткімі і свежымі. 

У адрозненне ад ферментаваных марынадаў, якія патрабуюць некалькіх дзён ці нават тыдняў, хуткія марынады (таксама званыя «марынады з халадзільніка» ці «воцатныя марынады») гатуюцца вельмі хутка — літаральна за гадзіну.

Каб зрабіць хутка марынаваны радыс, спатрэбіцца:

  • 3 зубкі часнаку, ачышчаныя і раздушаныя
  • 1 перац халапеньё, разрэзаны ўздоўж (па жаданні)
  • 1 пучок радыскі, без бацвіння, памытай і тонка нарэзанай (прыкладна 12—14 штук)
  • 1/2 шклянкі воцату (можна выкарыстоўваць любы від воцату: белы дыстыляваны, воцат з белага або чырвонага віна, белы бальзамічны, яблычны воцат. Радыска ўбярэ смак таго воцату, які вы дадасце)
  • 1/2 шклянкі цёплай вады
  • 2 сталовыя лыжкі цукру (па жаданні)
  • 2 чайныя лыжкі солі

Як гатаваць:

  1. Змясціце часнок, перац (калі дадаяце) і радыску ў слоік з накрыўкай.
  2. У мернай шклянцы змяшайце венчыкам воцат, ваду, цукар (калі дадаяце) і соль.
  3. Уліце воцатную сумесь у слоік з радыскай.
  4. Зачыніце слоік накрыўкай і пастаўце ў халадзільнік мінімум на 30 хвілін або да дасягнення жаданага смаку (аптымальна — на гадзіну). 

Захоўваеце марынаваную радыску ў слоіку з накрыўкай у халадзільніку да трох тыдняў.

Каментары2

  • Серьёзно
    03.05.2025
    Пол стакана уксуса!!!!???????
  • Папялушка
    03.05.2025
    Серьёзно , вы всегда выпиваете маринад из банки. Я угадала?

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць