Іх вывезлі з Нямігі, каб не дапусціць да царквы Святога Язэпа.
А 18.55 каля станцыі метро «Няміга» невядомыя схапілі сустаршыняў БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага. Нападнікі былі ў капюшонах. Схопленых звезлі ў мікрааўтобусе без апазнавальных знакаў. Павазіўшы некалькі гадзін па горадзе, іх высадзілі на вуліцы Багдановіча.
Таксама падчас акцыі ля касцёла Святога Язэпа былі затрыманыя Франак Вячорка, Мікола Дземідзенка, Зміцер Каспяровіч, Уладзімір Яроменак і Кастусь Шыталь.
Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла Святога Язэпа, ініцыяваныя БХД, адбываюцца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й там збіраюцца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых і палітвязняў.
-
Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў
-
Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін
-
Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары