Грамадства

Рэцэпты для хранічных хворых будуць дзейныя паўгода

Каб зменшыць нагрузку на ўрачоў-тэрапеўтаў і «вузкіх» спецыялістаў амбулаторна-паліклінічных устаноў, а таксама палепшыць даступнасць і якасць аказання медыцынскай дапамогі пацыентам у амбулаторных умовах былі ўнесены важныя змяненні ў дзейны парадак выпіскі рэцэптаў пацыентам з хранічнымі захворваннямі.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2010 года №   1323 прадугледжваецца магчымасць выпісвання рэцэптаў пацыентам, якія маюць хранічныя захворванні, на атрыманне лекавых сродкаў бясплатна або на льготных умовах на тэрмін адразу да шасці месяцаў. Пасля таго, як пацыентам будуць выкарыстаныя ўсе выпісаныя лекавыя сродкі, яго ўрач мае права зноў выпісаць такому пацыенту лекавыя сродкі на льготных умовах ці бясплатна на тэрмін лячэння да паўгода.

«Наяўнасць заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай ці медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі датычыцца толькі выпісвання на льготных умовах перавязачных сродкаў», — патлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе49

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім94

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць