Літаратура1313

Ленін і Паэт

Краіна вершаў ад цябе чакае, а ты дакументы ў ЦВК... Піша Клім Клімч-Клімевіч.

Ленін яшчэ раз прамовіў: «утрыманец», даў сабе зарок абавязкова ўставіць гэтае слова ў які-небудзь прынагодны дыялог, як урачыстую цішыню ленінскага завулка прарэзаў брэх грузавіка і вокны ў доме здрыгануліся. Пасля прагучаў упэўнены ўдар у знешнюю рынду, дзверы ў пакоі Леніна расчыніліся і перад невымоўна здзіўленым гаспадаром з’явіўся добра знаёмы яму Паэт. Паэт з незвычайнай годнасцю і ў поўным маўчанні зняў шапку, а паліто кінуў у ленінскае крэсла. На ім была скураная куртка з чужога пляча, скураныя ж пацёртыя штаны і англійскія высокія боцікі на шнуроўцы да каленяў. Неймаверны пах катоў адразу расплыўся па ўсім ленінскім пакоі. Ленін скрыжаваў рукі на грудзях і стаў чакаць тлумачэнняў ад нечаканага візіцёра. Той прыгладзіў жорсткія валасы, кашлянуў і агледзеўся так, што відаць было: збянтэжанасць Паэт жадае схаваць пад развязнасцю.

— Я, таварыш Ленін, — пачаў ён нарэшце казаць, — дакументы ў ЦВК сёння падаў. І папера таму ў пацверджанне ёсць.

Ленін выдаў нявызначаны сухі гук горлам і варухнуў кулаком. Аднак, хутка апамятаўшыся, працягнуў руку і загадаў:

— Паперу дай.

На паперы было надрукавана: «Прад’яўнік гэтага, таварыш Паэт, сапраўды падаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы».

— Так, — цяжка сказаў Ленін, — хто ж цябе навучыў? Ах, зрэшты, я і сам здагадваюся…

— Ну, так, — адказаў Паэт і кіўнуў галавой некуды сабе за спіну і ўверх.

— Але дазволь спытаць, — скрывіўся Ленін, — чаму ад цябе так агідна пахне?

Паэт заклапочана панюхаў куртку.

— Ну, што ж, пахне… вядома. Па маёй першай, дзіцячай спецыяльнасці. Зараз спатрэбілася. Учора катоў душылі-душылі, душылі-душылі, душылі-душылі, душылі-душылі

Ленін здрыгануўся, неяк нікчэмна скурчыўся і пачаў грызці пазногаць, утаропіўшыся ў паркет. Потым раптам узняў позірк на Паэта і спытаў, глуха і аўтаматычна:

— Што ж ты робіш з гэтымі… з забітымі катамі?

— На польты пойдуць, — адказаў Паэт, — з іх вавёрак будуць рабіць на працоўны крэдыт. Калі б не каты, труба была б нашай дзяржаве.

Ленін зноў уздрыгнуў.

— А ты ведаеш, дзе яны хаваюцца?

— Сэрцам чую, — проста адказаў Паэт і вееееельмі пільна паглядзеў у твар Леніну.

Той збялеў, але зноў хутка даў рады хваляванню.

— Зараза якая, — ціха вымавіў ён. — Ваша краіна вершаў ад цябе чакае, а ты… дакументы ў ЦВК… Утрыманец… Катоў… на польты… Самога б цябе як ката — з нагана… Ідзі з вачэй маіх прэч…

Паэт акуратна ўзяў паліто з крэсла, накінуў яго сабе на плечы і скіраваўся да выхаду. На парозе ён на секунду затрымаўся, павярнуўся і выразна, напаўголасу вымавіў:

— У саміх рэвальверы знойдуцца, — і стрымгалоў пырснуў за дзверы.

…А Леніна чакала яшчэ адна бяссонная, у роздумах пра лёс іх радзімы ноч…

Каментары13

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →