Грамадства

Першы снег — у сярэдзіне кастрычніка

Тэмпература паветра ў верасні адпавядала кліматычнай норме і склала плюс 11,9 градуса,

паведаміла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская.

У кастрычніку сярэднямесячная тэмпература чакаецца каля нормы (плюс 5–8 градусаў). Колькасць ападкаў мяркуецца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў — 40–60 мм, за выключэннем паўднёвага захаду краіны, дзе іх выпадзе крыху больш. Пачатак і большую частку першай паловы месяца надвор’е ў Беларусі стане вызначаць антыцыклон, які расцягнецца ад Польшчы да Урала і ад Баранцава да Чорнага мораў, таму будзе стаяць сухое, але халаднаватае надвор’е.

Сярэднясутачная тэмпература паветра будзе на 5–6 градусаў ніжэйшая за норму.

Такі характар надвор’я звычайна характэрны для трэцяй дэкады кастрычніка. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі чакаецца ад плюс 1 да плюс 3 градусаў. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 8–13 градусаў цяпла.

Бліжэй да сярэдзіны месяца гэты антыцыклон будзе разбурацца і адкрые доступ атлантычным цыклонам. Таму з’явіцца воблачнасць, стане пахмурна. Часамі будуць праходзіць дажджы.

Пры паступленні больш халаднаватага паветра з захаду ў начныя і ранішнія гадзіны ёсць верагоднасць таго, што ў сярэдзіне кастрычніка мы ўбачым першыя сняжынкі.

У канцы кастрычніка ўначы тэмпература паветра складзе 2–8 градусаў цяпла, а пры паступленні халоднага паветра ў паўночныя рэгіёны яна будзе вагацца ад мінус 3 градусаў па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні краіны. Удзень тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў цяпла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі22

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу4

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі22

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць