Здарэнні

Уцякаў ад ДАІ

4 кастрычніка супрацоўнікамі ДАІ ў прыгарадзе Гродна затрыманы матацыкліст, які не падпарадкаваўся патрабаванням аб спыненні.

Нарад асобнага спецыяльнага ўзвода «Дэльта» вяртаўся са змены, калі заўважыў, што кіроўца «Кавасакі» парушыў правілы праезду перакрыжавання. Рухаючыся па праспекце Кляцкова, на перасячэнні з вуліцай Белуша той здзейсніў забаронены манеўр: парушыў патрабаванне дарожнага знака «Напрамкі руху па палосах» і павярнуў налева, у бок выезду з горада. Інспектары адразу адрэагавалі на парушэнне, а ў далейшым выявілі настойлівасць і прынцыповасць. Развярнуўшыся, яны паехалі за матацыклістам. Той ігнараваў уключаныя на патрульным аўтамабілі гукавую сігналізацыю і пробліскавыя маячкі. На аўтадарозе Мінск — Гродна лавіраваў сярод машын, не даючы сябе апярэдзіць. Перашкаджалі гэта зрабіць і кіроўцы спадарожных аўтамабіляў, якія не саступалі дарогу міліцэйскаму «Опелю» з уключанымі маячкамі.

Імчаўся ліхач вельмі хутка, разганяючыся да 250 кіламетраў у гадзіну. Напэўна, разлічваў на магутнасць матацыкла. Аднак праз пяць кіламетраў ён вымушаны быў спыніцца. У ходзе разбору высветлілася, што пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «А» 31-гадовы мінчанін, які нарадзіўся ў Гродне і працуе ў Маскве, не атрымліваў. Рэгістрацыйны знак на матацыкле і дамова аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці адсутнічалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць