Свет

Нобэлеўскі ляўрэат з Банглядэш мае заснаваць партыю

Махамэд Юнус, сёлетні нобэлеўскі ляўрэат у галіне міру, абвесьціў, што мае намер заснаваць палітычную партыю ў родным Банглядэш.

Махамэд Юнус, сёлетні нобэлеўскі ляўрэат у галіне міру, абвесьціў, што мае намер заснаваць палітычную партыю ў родным Банглядэш. «Пры нагодзе я пляную стварыць рух, які перад выбарамі ў студзені пакажа здольных і сумленных людзей», – сказаў ён. У краіне працягваецца палітычны крызіс, бо апазыцыя і кіруючая група ня здольныя паразумецца ў справе часовага ўраду, які павінен падрыхтаваць краіну да выбараў.

Цяперашняя група, якой кіруе Бэгум Халеда Зія з Нацыяналістычнай Партыі Банглядэш, павінна сысьці да канца месяца. На думку назіральнікаў за банглядэскай палітычнай сцэнай, прафэсар Юнус, адзіны ў краіне нобэлеўскі ляўрэат, быў бы ідэальным кандыдатам на кіраўніка часовай групы.

Нобэлеўскі ляўрэат, які дзякуючы г.зв. мікрапазыкам дапамог некалькім мільёнам суайчыньнікаў выбрацца зь нястачы, не прымае гэтае ідэі. У панядзелак ён зьвярнуўся да палітыкаў з заклікам да еднасьці і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы да выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў30

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць