У Мінску затрыманы злодзей, які краў рэчы з дзіцячых калясак у паліклініцы
31-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы, падазраецца ў крадзяжах, учыненых у дзіцячай паліклініцы на вуліцы Нікіфарава ў Мінску. Першамайскім РУУС у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж).
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі сачылі за злодзеем некалькі тыдняў і толькі гэтымі днямі здолелі яго затрымаць.
Прыходзячы ў паліклініку, зламыснік хадзіў па паверхах і калідорах, прыглядаючыся да дзіцячых калясак і іх гаспадароў. Як толькі бацькі з дзіцем заходзілі да доктара, ён, не прыцягваючы ўвагі, абшукваў кішэні, сумкі, дзіцячыя рэчы.
Забіраў усё, што знаходзіў цэннае: кашалькі, мабільныя тэлефоны, лічбавыя фотаапараты.
Правяраецца дачыненне затрыманага да падобных злачынстваў у іншых медыцынскіх установах горада.
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
-
Пад Магілёвам п'яны мужчына напаў у краме з нажом на падлеткаў
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары