Грамадства1010

Відэарадары выходзяць на паляванне

З 9 кастрычніка штраф за перавышэнне хуткасці можна атрымаць па пошце.

З 9 кастрычніка пачынаецца новая эпоха ў жыцці беларускіх кіроўцаў. Цяпер ім варта прывыкаць да ўспышак аўтаматычных фота-відэарадараў, якія фіксуюць перавышэнне хуткасці, альбо перастаць парушаць правілы дарожнага руху. Згодна з прэзідэнцкім указам № 454 «Аб мерах, накіраваных на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў» ад 3 верасня 2010 здымка, атрыманага з такога радара, дастаткова для вынясення штрафу.

Пакуль што ўвага ДАІ скіраваная толькі на перавышэнне хуткасці. Іншыя парушэнні аўтаматыкай не вызначаюцца.

Найбольшы розгалас у грамадстве выклікала тое, што пры фіксацыі перавышэння хуткасці адміністратыўная адказнасць ускладаецца на ўласніка аўтамабіля. Няважна, ці знаходзіўся ён за стырном, менавіта яму давядзецца даказваць сваю невінаватасць і паказваць сапраўднага парушальніка. На гэтую працэдуру законам выдзяляецца месяц.

Прэзумпцыяй невінаватасці і не пахне…
Цікава, што штраф давядзецца плаціць нават тым, хто не мае пасведчанняў кіроўцы — вобразна кажучы, бабульцы ў вёсцы, на якую запісаны «Лексус» ўнука.

Указ прадугледжвае толькі мінімальны штраф як за першае, так і за паўторныя парушэнні. Напрыклад, за перавышэнне на 10–20 км/г прыйдзецца заплаціць 17 500 рублёў — палову базавай велічыні.

Супрацоўнікі ДАІ маюць права забіраць вадзіцельскія пасведчанні замежнікаў да таго часу, пакуль штраф не будзе выплачаны.

Нягледзячы на новаўвядзенне, хуткасны рэжым ў Беларусі застаецца бадай што самым ліберальным у Еўропе.
У абсалютнай большасці краін дазволены максімум у гарадах складае 50 км/г. У Беларусі ж — фактычна 69 км/г. Камеры на трасе «Мінск-Брэст» ужо працуюць, кажуць кіроўцы. «Пакуль што ў тэставым рэжыме», — удакладняе ДАІ.
У Мінску ж каля 100 радараў устаноўлены, але яшчэ не запрацавалі. Іх уключаць толькі праз год.

Аўтамабілісты Беларусі падрыхтавалі карту 15 відэарадараў, усталяваных на трасе «Мінск-Брэст». Іх можна пабачыць на спадарожнікавай карце ад Google Maps.

http://maps.google.ru/maps/ms?hl=ru&gl=ru&ie=UTF8&view=map&msa=0&ll=53.755207,28.256836&spn=9.088838,19.753418&z=6&msid=110885111920705733198.0004730f3c7e956e2685c&source=embed

Найбольшая колькасць радараў знаходзіцца паміж Дзяржынскам і Стоўбцамі, дзе яшчэ дазволеная хуткасць складае 100 км/г. Там стаіць ажно пяць радараў. Другая скупнасць у раёне Кобрына. Там якраз абмежаванне ў 120 км/г змяняецца на 90 км/г.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць