Спорт1717

«Мае дзеці паміралі за перамогу»

Беларуская моладзь феерычна заваявала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе. Падапечныя Георгія Кандрацьева разграмілі сёння ў Барысаве Італію 3:0 (першы матч італьянцы выйгралі - 0:2)!

Моладзевая зборная Беларусі па футболе заваявала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы. У аўторак у Барысаве гадаванцы Георгія Кандрацьева разграмілі Італію з лікам 3:0.

Нагадаем, што ў першым матчы ў Італіі беларусы прайгралі 0:2 і няшмат хто верыў, што нашыя выйдуць пераможцамі двубою. Трэба ж было перамагаць з розніцай у тры мячы.

А яны ўзялі — і перамаглі.

Ужо на 4 і 5-й хвіліне Уладзімір Юрчанка («Дняпро» Магілёў) забіў два галы, зрабіўшы па выніках двух гульняў нічыю. Асноўны лік так і скончыўся 2:0. Быў прызначаны овертайм, у пачатку якога мінскі дынамавец Алег Вераціла (96-я хвіліна) забіў пераможны для нас гол.

Беларусы на чэмпіянаце Еўропы, прычым трэці раз за сем гадоў (2004, 2009, 2011)

Наша зборная выступала сёння ў наступным складзе: Гутар, Драгун, Палітэвіч, Сівакоў (капітан), Скавыш, Юрчанка, Няхайчык, Рэкіш, Гардзяйчук, Вераціла, Філіпенка.

Пасля матча галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў сказаў:

«Як і ўсіх, мяне перапаўняе пачуццё гонару. За хлопцаў, за краіну, за каманду. Мы сёння здзейснілі спартыўны подзвіг. Мала хто ў гэта верыў, але ў мяне было прадчуванне. Скажу шчыра,

паклаў пляшку шампанскага ў сумку.

Зараз гульню аналізаваць не магу — эмоцыі замінаюць. У хлопцаў вочы гарэлі і ў Італіі, але там крыху не пашанцавала. Паглядзіце, па статыстыцы мы перасягнулі італьянцаў. Пасля той паразы адбылася размова, і я не сумняваўся,

што дзеці будуць паміраць на полі. І яны паміралі за перамогу.

Мабыць, за гэта нас футбольны бог узнагародзіў.

Дзякуй заўзятарам і ўсім людзям, якія рыхтавалі хлопцаў. У тым ліку дзіцячым трэнерам»,

— цытуе словы Кандрацьева Goals.by.

Пуцёўкі на кантынентальнае першынство, апроч Беларусі, таксама ў плэй-офучора-сёння заваявалі зборныя Ісландыі, якая абыграла Шатландыю, якая гуляла ў нашай адборачнай групе, Швейцарыі, Іспаніі, Англіі, Чэхіі, Украіны

Зборная Даніі возьме ўдзел у чэмпіянаце як гаспадыня спаборніцтваў.

Чэмпіянат Еўропы сярод моладзевых камандаў пройдзе з 12 па 25 чэрвеня 2011 года ў Даніі: у гарадах Орхус, Ольбарг, Вібарг, Хернінг.

Як гаварылася вышэй, удзел у ім возьмуць восем камандаў, разбітыя на 2 групы.

Лёсаванне групаў пройдзе ў Ольбаргу 9 лістапада.

У 2009 г. на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі зборная Беларусі (галоўны трэнер — с. п. Юры Курненін) заняла ў групе апошняе месца, згуляўшы адзін матч унічыю і прайграўшы ў дзвюх гульнях (у тым ліку Італіі — 1:2). На чэмпіянаце ў 2004 г. зборная, якой кіраваў Юры Пунтус, не змагла выйсці з групы, заняўшы 3-е месца.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць