Грамадства1414

Барадач: Сведку забойства Захаранкі забілі

Былы камандзір брыгады спецназа Уладзімір Барадач папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне.

Былы камандзір брыгады спэцназу Уладзімер Барадач, папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне.

Уладзімер Барадач: «Гэта не самамэта — узяць і ўратаваць сваю шкуру. Мэта — гэта знайсьці спосабы, эфэктыўныя, нармальныя, добрыя, саюзьнікаў, паплечнікаў і закончыць гэтую справу».

Радыё Свабода: Якая сытуацыя з вашай просьбай палітычнага прытулку?

Барадач: «Працэдура даволі складаная. Ідзе праверка дакумэнтаў па ўсіх лініях ды структурах. Як правіла, гэта доўжыцца на працягу 3 месяцаў. Але тут сытуацыя такая, што ты заўсёды можаш зрабіць стоп, прыпыніць гэтую справу — у выпадку зьмяненьня сытуацыі — і ехаць дадому».

***

«Сябры мне паведамілі, што мая кватэра была ўскрытая, і ў ёй пакінутыя рэчы, наяўнасьць якіх зьявілася б падставай для майго крымінальнага перасьледу і асуджэньня.

Увесь час, што я знаходзіўся ў Эўропе, я разважаў, ці трэба мне вяртацца дадому. Бо ў цяперашніх умовах пакідаць сваіх суайчыньнікаў — гэта як бегчы з поля бою», — заявіў Барадач у інтэрвію DW.

«Я актыўна працаваў у Грамадзкай камісіі, якая займалася расьсьледаваньнем акалічнасьцяў зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, я быў яго намесьнікам у саюзе афіцэраў», — кажа Барадач.

«Я размаўляў на гэтую тэму (зьнікненьня Захаранкі) з адным чалавекам, якога ў гэтым годзе забілі. Пра гэта ніхто ня ведае, яго прозьвішча назваць пакуль таксама не магу. Ён, як мы мяркуем, быў сьведкам апошніх хвілінаў Юрыя Захаранкі», — распавядае Барадач. «Па нашых дадзеных, Захаранка падвергнуўся неймаверным, зьневажальным допытам, якія доўжыліся некалькі сутак. Пасьля гэтага ў дачыненьні да яго былі ўжытыя псыхатропныя хімічныя сродкі. І ўсё гэта здымалася на відэа для справаздачы. Ад Юрыя Захаранкі дамагаліся прызнаньня ў падрыхтоўцы антыканстытуцыйнага перавароту, хацелі, каб ён паведаміў імёны кіраўніцтва і актыву Саюзу афіцэраў. У рэшце рэшт, яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту і расстралялі».

Барадач паабяцаў зьмясьціць на You-tube сваю заяву з гэтай нагоды.

***

Былы камандзір 5-й асобнай брыгады спэцназу палкоўнік Уладзімер Барадач набыў шырокую вядомасьць у сярэдзіне 90-х, стаўшы адным з ініцыятараў стварэньня Саюзу беларускіх афіцэраў.

Пасьля звальненьня ў запас у 1993 годзе ён актыўна супрацоўнічаў з апазыцыйнымі дэпутатамі Вярхоўнага савету 13-га скліканьня, забясьпечваў ахову лідэраў апазыцыі, удзельнічаў у акцыях пратэсту, яго арыштоўвалі ўлады.

Сёлета ў сакавіку ў Барадача, які ехаў у Бэрлін да сяброў за пакупкай патрыманай іншамаркі, у Берасьці, на выезьдзе зь Беларусі былі канфіскаваныя 7 320 эўра. Пазьней Маскоўскі раённы суд Берасьця прызнаў Уладзімера Барадача вінаватым у «спробе незаконнага перамяшчэньня валюты празь мяжу» і пакінуў гэтыя грошы ў даход дзяржавы. Барадач напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру пра спробу супрацоўнікаў мытні вымагчы ў яго хабар.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць