з пошты Рэдакцыі
Змены прынясуць не выбары, а рэвалюцыя
Вельмі прыкра чытаць выступы «эвалюцыянераў». На мой погляд,
некаторыя палітыкі загуляліся ў «еўрапейскую палітыку», забыўшыся, што ў Беларусі няма палітыкі ў тым разуменні, што ў Еўропе,у нас ёсць змаганне з рэжымам, які забівае, арыштоўвае за палітычныя погляды, фальсіфікуе выбары, абражае людзей без прычыны. На мой погляд, мы не павінны дурыць галаву людзям, кажучы, што ёсць «выбары», падлік галасоў і магчымасць чэсна перамагчы.
Паважаю вельмі Мілінкевіча, але ён сваімі развагамі пра тое, што «мы не набралі 50%" прыкрывае сваю боязь браць адказнасць на сябе!Ён сам не ўпэўнены, што можа перамагчы.
На жаль, сёння я ўвогуле не бачу кандыдата, які б на 100% адказваў Беларускім Нацыянальным інтарэсам, але ёсць кандыдаты, пра якіх можна казаць: «Лепшы з таго, хто ёсць!»
Міхалевіч — добры кандыдат, але не цяпер, не ў гэтай Беларусі ён патрэбны. Зараз на першым месцы ў Беларусі павінна быць перамога над злачынным рэжымам, а не развагі пра падрыхтоўку на наступныя выбары.
Рэвалюцыі — мірнай рэвалюцыі — не патрэбныя больш за 50% галасоў,
нацыянальнай рэвалюцыі патрэбны адказныя нацыянальныя героі,якія потым, правядуць сапраўды свабодныя выбары і перададуць уладу законна абранаму Парламенту і Прэзідэнту.
Я за мірную Нацыянальную Рэвалюцыю! Гатовы аддаць жыццё за Беларусь! А Вы?
Каментары