Здарэнні11

Мінскі пенсіянер выклікаў міліцыю, «каб забраць выйгрыш — 450 тысяч фунтаў»

Мінскі пенсіянер выклікаў міліцыю, «каб забраць выйгрыш — 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў…»

1 лістапада мінчанін-пенсіянер, які пражывае ў Фрунзенскім раёне сталіцы, атрымаў на свой мабільны тэлефон СМС, дзе паведамлялася, што ён стаў уладальнікам выйгрышу ў 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Пенсіянер выклікаў міліцыю, каб тая… дапамагла забраць выйгрыш.

У СМС, дасланай з нумара замежнага сотавага аператара, прапаноўвалася для атрымання выйгрышу патэлефанаваць на гэты нумар або зайсці на сайт і далей кіравацца інструкцыямі. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС растлумачылі пенсіянеру, што,

калі ён пачне выконваць прапанаваныя дзеянні, можа стаць чарговай ахвярай махляроў.

Як растлумачыў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, калі смс-паведамленне даслана з замежнага нумара, пошук махляра значна ўскладняецца. Таму грамадзяне самі павінны знішчаць у сабе жаданне «халявы».

— Інтэрнэт-махляры сёння нашмат апярэджваюць інтэрнэт-карыстальнікаў. Спачатку былі так званыя «нігерыйскія пісьмы», якія дасылаліся з афрыканскіх краін. У іх у атрымальніка прасілі дапамогі ў шматмільённых грашовых аперацыях, з якіх абяцалі вялікія працэнты.

Зараз «нігерыйскія пісьмы» трансфармаваліся ў СМС і спам-рассылку.

Гэтым забруджаныя ўсе сацыяльныя сеткі. Гэта і ўзлом анкет сяброў з масавай рассылкай і вымаганнем грошай. Да ўсіх прапаноў выйгрышу трэба ставіцца скептычна і задаваць сабе пытанне: «Што я зрабіў для таго, каб атрымаць гэтую суму?» І калі вы заплацілі 10 долараў за тое, каб «выйграць» 500 тысяч долараў, лічыце гэта платай за тое шоу, удзельнікам якога вы сталі. Затое вы атрымалі бясцэнны вопыт, — пракаментаваў Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі нагадаў, што ў Беларусі вядомыя выпадкі інтэрнэт-махлярства лакальнага характару.
Махляры выманьваюць у беларусаў нязначныя (10–20 тысяч рублёў) сумы ў надзеі на тое, што ахвяры не будуць звяртацца ў міліцыю. Так было ў выпадку з аб’явай на адным з вядомых беларускіх сайтаў. У раздзеле «Праца» была надрукаваная прапанова ад імя вядомага выдавецтва аб наборы тэкстаў. Але спачатку патэнцыяльным кандыдатам трэба было аплаціць 12 тысяч за дыск. Пасля таго, як ахвотнікі аплачвалі гэтую суму, «працадаўцы» пераставалі адказваць на электронныя лісты… Аляксандр Ластоўскі нагадаў, што за любы тавар ці паслугу, аказаную ў інтэрнэт-прасторы, плаціць трэба толькі па факце яе аказання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць