Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Крэмль на дроце!

Во што значыць адпрэчыць незалежную прэсу! Каб "Наша Ніва" з "Народнай воляй" прадаваліся ў шапіках адміністрацыяў, то пра падкопы расейцаў даведаліся б значна раней:)

У мяне пацікавіліся: чаму такая скупая інфармацыя пра тэлефонную размову, што адбылася між Лукашэнкам ды Пуціным 26 кастрычніка? Што гэта ўвогуле азначае ў перакладзе з дыпляматычнае мовы?

Насамрэч два сказы сухога тэксту могуць распавесьці нямала. Па-першае, болей імаверна, што нумар набіралі зь Менску. Бо у адваротным выпадку прэсавая служба беларускага кіраўніка заўжды падкрэсьлівае, што тэлефанаваньне адбылося на ініцыятыву расейскага лідэра. Чытай: гэта Крэмль робіць рэвэранс. Што ні кажыце, а паважаюць! Ці, ва ўсялякім разе, мусяць лічыцца...

Гэтым разам абедзьве прэсавыя службы ўтоілі ініцыятара гаворкі. Сам жа яе факт утрымлівае піяраўскі мэсыдж, выгадны абодвум бакам. І Масква, і Менск даюць электарату сыгнал, што, пабіўшы трохі посуду (Пуцін падчас наўпроставай лініі 25 кастрычніка жорстка адказаў на таксама жорсткія заявы Лукашэнкі ад 29 верасьня), партнэры ўсё ж не рассварыліся ўшчэнт, а спрабуюць знайсьці супольную мову.

У прыватнасьці, можна меркаваць, што Беларусь, сьцяўшы сэрца, ідзе на дзяльбу мытаў ад продажу нафтапрадуктаў. Нагадаю: менавіта празь немагчымасьць дамовіцца на гэты конт расейскі прэзыдэнт і прыгразіў абмежаваць пастаўкі "чорнага золата".

Ва ўсякім разе, адметна, што менавіта ў дзень тэлефоннай размовы, 26 кастрычніка, наш міністар фінансаў зрабіў заяву: "Беларусь гатовая абмяркоўваць з Расеяй гэтыя пытаньні".

Айчыннае начальства робіць выгляд, нібыта толькі зараз пачула аб прэтэнзіях суседняй дзяржавы на частку нафтавай рэнты. Во што значыць адпрэчыць незалежную прэсу! Каб "Наша Ніва" з "Народнай воляй" прадаваліся ў шапіках адміністрацыяў, то пра падкопы расейцаў даведаліся б значна раней:)

Акрамя жартаў: яшчэ напачатку году незалежныя мэдыі распаўсюдзілі адпаведную заяву расейскага міністра Грэфа. А ў красавіку паведамілі пра ліст ураду Расеі з канкрэтным патрабаваньнем на гэты конт. Увогуле ж — зьвярніце ўвагу — Масква апэлюе да мытнае дамовы, падпісанай аж у 95-м!

Цэлае дзесяцігодзьдзе, пакуль доўжыліся гульні ў братнюю інтэграцыю, ніхто не спаганяў "гэныя капейкі" (для Расеі некалькі мільярдаў сапраўды ня грошы, а вось беларуская ўлада атрымлівала значны рэсурс дзеля дасягненьня культавых мэтаў кшталту 250-даляравага заробку).

Сёньня ж, як бачым, Масква пайшла на прынцып. Іншая рэч, што і ў беларускага боку ёсьць такія-сякія козыры. Магчыма, і яны фігуравалі падчас тэлефоннае гаворкі 26 кастрычніка. Дарэчы, ці не пра іх паралельна згадаў уголас стары Лукашэнкаў паплечнік Мікалай Чаргінец?

Каментары13

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць