Улада11

На Гомельшчыне больш за ўсё несапраўдных подпісаў прызналі ў Кастусёва, Міхалевіча і Рымашэўскага

Так, у Кастусёва прызнаныя несапраўднымі 1 292 подпісы, Міхалевіча - 1 858, Рымашэўскага - 1 139.

Гомельская абласная камісія па выбарах прэзідэнта 11 лістапада падвяла вынікі збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Як паведаміў на брыфінгу старшыня камісіі Мікалай Стош, больш за ўсё несапраўдных подпісаў, у працэнтных суадносінах, раённыя камісіі выявілі ў Рыгора Кастусёва, Дзмітрыя Уса і Аляксея Міхалевіча.

У вобласці збіралі подпісы 10 ініцыятыўных груп.

За Кастусёва прызнаныя сапраўднымі 4.032 подпісы, несапраўднымі — 1.292 (24,3%), за Аляксандра Лукашэнку — адпаведна 160.105 і 248 (0,2%), Міхалевіча — 9.354 і 1.858 (16,6%).

За Уладзіміра Някляева прызнаныя сапраўднымі 24.838 подпісаў, у мінус сышло 965 подпісаў (3,7%). 7.608 подпісаў залічаныя Яраславу Раманчуку, 432 (5,4%) прызнаныя несапраўднымі. За Віталя Рымашэўскага прызнаныя сапраўднымі 10.162 подпісы, а 1.139 — несапраўднымі, ці 10,1%.

У Мікалая Статкевіча 7.261 сапраўдны і 410 (5,3%) несапраўдных подпісаў, у Андрэя Саннікава — 12.009 і 594 (4,7%), Віктара Цярэшчанкі — 17.599 і 1.559 (8,1%), Дзмітрыя Уса — 2.679 і 695 (20,6%).

Старшыня выбаркама пералічыў прычыны непрызнання подпісаў: выбаршчыкі падпісваліся адзін за аднаго, не ўказаныя сапраўдныя месцы пражывання, подпісы збіраліся не членамі ініцыятыўнай групы, падпісантам не было 18 гадоў.

Паводле слоў Стоша, Жлобінская раённая камісія прызнала несапраўднымі 17,8% подпісаў за Кастусёва, таму ўсе 994 подпісы былі ануляваныя. Так здарылася і з подпісамі Міхалевіча ў Жлобіне і Лельчыцах, дзе больш чым 15% было прызнана несапраўднымі. У Калінкавічах і Рэчыцы ўсе подпісы за Рымашэўскага (654 і 25 адпаведна) таксама былі ануляваныя.

Стош адзначыў,

што ў Рымашэўскага і Цярэшчанкі ў лістах, здадзеных у Калінкавічах, былі выяўлены подпісы памерлых людзей.

За Лукашэнку збіралі подпісы ва ўсіх раёнах вобласці і Гомеля. За Саннікава збіралі подпісы ў 16 раёнах, Міхалевіча — у 15, Някляева і Рымашэўскага — у 14, Цярэшчанкі — у 13, Раманчука — у 12, Статкевіча і Уса — у 9, Кастусёва — у васьмі раёнах вобласці і Гомеля.

Стош пракаментаваў папрокі ў мінімальным прадстаўніцтве апазіцыйных партый у камісіях: «У нас у вобласці дзевяць партый аб’ядноўваюць каля 8 тыс. чалавек. У той жа час 76 грамадскіх арганізацый аб’ядналі некалькі мільёнаў чалавек, прафсаюзы — 610 тыс. чалавек. Чаму ж тады палітычныя партыі павінны фарміраваць камісіі, а грамадскія арганізацыі — уваходзіць туды па рэшткавым прынцыпе?»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію6

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію6

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць