Улада55

Лукашэнка: Мы не настойваем на прызнанні выбараў Расіяй

«Вы паўтара дзясятка гадоў не прызнавалі наогул таго, што існуе такая Беларусь, не кажучы ўжо аб выбарах. Ну і што, мы ад гэтага памерлі?»

Беларусь не будзе настойваць на прызнанні прэзідэнцкіх выбараў Расіяй. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю буйнейшым СМІ Германіі.

«Гэта справа Расіі — прызнаваць ці не прызнаваць. Гэта яе права, яе суверэннае права.

І мы да гэтага будзем ставіцца ўважліва»,
 — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Па нашых законах мы не маем патрэбы ні ў якіх прызнаннях. Вы паўтара дзясятка гадоў не прызнавалі наогул таго, што існуе такая Беларусь, не кажучы ўжо аб выбарах. Ну і што, мы ад гэтага памерлі?» — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што няма падстаў хвалявацца наконт таго, што Беларусь і Расія не пакінуць у мінулым рознагалоссі.

«Не хвалюйцеся, мы дамовімся з Расіяй, бо нам ад гэтага нікуды не дзецца,
бо мы фактычна адзін народ, мы самыя блізкія народы — беларускі і рускі, якія практычна нічым не адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але толькі пры адной умове:
што на гэтай зямлі беларускай ёсць дзяржава, ёсць народ, і гэта — суверэнная і незалежная дзяржава з уласнымі інтарэсамі, і з намі трэба лічыцца і Германіі, і Расіі. Усё астатняе са сферы «падабаецца — не падабаецца».
.

Беларускі лідэр не думае, што на развіцці двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Расіяй будзе неяк адбівацца тое, хто стане на чале Расіі на выбарах у 2012 годзе. «Гэта нюанс. Гэта неістотна. Я думаю, што, як бы мы ні падабаліся адзін аднаму, прэзідэнты Беларусі, Расіі, прэм’ер-міністры, ёсць нешта больш важнае, якое існуе не ў суб’ектыўным, а ў аб’ектыўным «, — сказаў ён.

Што ж датычыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, то, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у рэспубліцы залішне спрабуюць пераканаць ўвесь свет ў сумленнасці выбараў. «Вы ведаеце, я часам лаўлю сябе на думцы, што я і мае калегі,

ужо занадта мы шмат спрабуем пераканаць вас у тым, што ў нас выбары былі сумленнымі і будуць сумленнымі,

— сказаў ён. — Мы спрабуем вас пераканаць яшчэ ў тым, што ў нас выбары пройдуць па закону. Вам нешта не падабаецца сёння ў нашых выбарах? Скажыце, дзе мы парушылі Канстытуцыю і нашы законы? Калі такіх парушэнняў няма, то калі ласка пагадзіцца з намі».

«Калі вы хочаце бачыць, што белае — гэта чорнае, то, як бы я вас ні пераконваў, вы будзеце спасылацца ці то на тэрміналогію, ці то яшчэ на што-небудзь, але вы будзеце гэта бачыць у чорным колеры. І я вас ніколі не пераканаю ў адваротным», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што палітычная і эканамічная сістэма ў краіне павінна стварацца зыходзячы з рэалій яе жыцця. «Свет вельмі разнастайны, таму і формы праяўлення гэтай разнастайнасці абсалютна розныя. Чаму мы павінны быць абавязкова на вас падобныя?! Не ведаю.

У нас свае традыцыі, у нас свой менталітэт, у нас свой народ, у нас свае інтарэсы.

І зыходзячы з гэтых аргументаў і многіх іншых, мы будзем будаваць сваё жыццё і ствараць сістэмы, у тым ліку кіравання, ўлады, і гэтак далей. Не важна, пад якімі тэрмінамі гэта прагучыць. Усё павінна паходзіць з канкрэтыкі, з тых рэалій, у якіх знаходзіцца дзяржава і грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы стварылі пэўную палітычную сістэму, у тым ліку сістэму ўлады, гэта сістэма можа вам падабацца, можа не падабацца, але яна такая існуе.

І, ствараючы гэтую сістэму, мы зыходзілі з таго, якія былі рэаліі ў нас у краіне. Мы яе не для немцаў стваралі і не для таго, каб вам спадабацца. А для таго, каб выратаваць сваю дзяржаву і свой народ пасля таго, як Савецкі Саюз разваліўся на кавалкі. І тыя задачы, якія мы паспрабавалі вырашыць, ствараючы гэту сістэму, у тым ліку задачы улады, мы вырашылі. І наша сістэма эвалюцыянуе, яна развіваецца. Можа быць, не так хутка, як хочацца немцам, але мы развіваемся такімі тэмпамі, якімі дазваляе нам развівацца наша грамадства і наша эканоміка», — сказаў беларускі лідар.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць