Нагодай стала заява маці 16-гадовага сябра Маладога Фронту Тамаша Прыхода.
18 лістапада Гродзенская пракуратура папярэдзіла маладафронтаўца Алеся Кіркевіча за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193-1 КК).
Нагодай стала заява маці 16-гадовага сябра арганізацыі Тамаша Прыхода. «Да яе на працу прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Вынікам стала заява жанчыны пра тое, што мы нібыта ўцягваем яе сына ў незаконную дзейнасць», — расказаў Алесь Кіркевіч. Па яго словах, яму прапанавалі падпісаць абавязацельства спыніць дзейнасць ад імя «Маладога фронту». А.Кіркевіч паперу не падпісаў.
Арт. 193-1 з’явіўся ў Крымінальным кодэксе ў 2005 годзе, незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў. Паводле гэтага артыкула асуджана 17 чалавек.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары