Гісторыя3434

«Калі гэта наш дакумент, яго трэба вярнуць касцёлу...»

Настаяцель ішкальдcкай парафіі Мацей Шматоўскі пра выстаўленую на аўкцыён Рэгістрацыйную кнігу 1759 г.

На інтэрнэт-аўкцыён ay.by выставілі ўнікальны дакумент — Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г. Апошні запіс у кнізе датуецца 1807 годам. Кніга ў добрым стане, цяпер яе цана складае 3 млн беларускіх рублёў (трошкі менш за тысячу даляраў). Дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла прабудзе да суботы: заканчэнне аўкцыёну ў 12:49:50 20 лістапада.

Па каментар «Intex-press» звярнулася да айца Мацея Шматоўскага, настаяцеля ішкальдcкай парафіі ад 1996 года: «Я сам даведаўся пра гэты аўкцыён толькі сёння, колькі хвілін таму. Мне патэлефанавалі мае сябры з Польшчы і расказалі, што старая Рэгістрацыйная кніга Ішкальдcкага касцёла выстаўлена на продаж у Інтэрнэце. Раней пра гэты дакумент я нічога не чуў. Ад старых архіваў і бібліятэкі касцёла да нашых дзён нічога не захавалася. Напэўна, яны былі разрабаваныя яшчэ даўней…

Як толькі даведаўся пра гэта, я патэлефанаваў нашаму ўчастковаму, каб той дапамог мне разабрацца ўва ўсім гэтым і, калі можна, адшукаць прадаўца.

Па-шчырасці, я не ведаю, як падобныя дзеянні кваліфікуе беларускі закон. Але мне здаецца, калі гэта наш дакумент, яго трэба вярнуць касцёлу...»

Па словах айца Мацея, самастойна выкупіць гэты дакумент яго парафія, якая сёння налічвае каля 600 чалавек, бадай не здолее: «У нас пераважна старыя людзі, лішніх грошай у іх няма».

Каментары34

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць