Культура1515

Плануецца стварыць Энцыклапедыю Радзівілаў

Пра гэта паведаміла журналістам дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяна Бялова на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў".

Таццяна Бялова адзначыла, што такая энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома.

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі сям'і Радзівілаў. Князь Мацей Радзівіл паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні плануецца прывезці ў Беларусь новыя унікальныя прадметы, звязаныя з іх родам. Рэчы належалі прадстаўнікам дынастыі, якія жылі ў Нясвіжскім замку ад XVIII стагоддзя да перадваенных гадоў. З гэтых прадметаў будзе складзеная выстава, якая пройдзе ў сценах замка. Як адзначыў князь, гэта будзе нясталая экспазіцыя, але, хутчэй за ўсё, доўгатэрміновая. Усё будзе залежаць ад перамоў з беларускім бокам. Таксама неабходна атрымаць дазвол польскіх уладаў на вываз культурных каштоўнасцяў.

Паводле словаў Мацея Радзівіла, цяпер у Беларусі з вялікай увагай ставяцца да гісторыі роду. Ён успомніў 1988 год, калі яго папросту выгналі з фамільнага замка ў Нясвіжы, дзе размяшчаўся санаторый. Зараз Мацей Радзівіл наведвае Беларусь не менш двух разоў на год.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць