Усяго патроху11

Пры праясненнях да мінус 25°С

У Беларусі чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 снежня ў краіне чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с, днём па паўднёвым захадзе ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра: ноччу мінус 12–19°С,

па паўночным усходзе да мінус 23°С; днём мінус 10–16°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра: ноччу мінус 16–18°С;

днём мінус 13–15°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 2 снежня ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра: ноччу мінус 16–23°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 25°С,
днём мінус 10–17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 12–15°С, днём мінус 6–9°С.

3 снежня часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 8–15°С,

па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 17°С; днём мінус 3–8°С, у паўднёвых раёнах каля 0°С.

У Мінску 2 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 18–20°С; днём мінус 12–14°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць