Меркаванні77

Таварышы вучоныя

«У мяне даўно ўзнікла адчуванне, што мы з палітычнымі экспертамі жывем у розных краінах». Піша Ірына Халіп.

Скажу шчыра: я атрымліваю задавальненне ад выступаў кандыдатаў у прэзідэнты. Практычна ўсіх.

Я радая, што яны могуць казаць па БТ праўду, пра якую з абодвух бакоў экрана ўжо ўсе забыліся. Я апладзірую адвазе нашых кандыдатаў і шчырай рэакцыі людзей на іх выступы.

Адзіная катэгорыя выбаршчыкаў, якая выклікае ў мяне поўнае неразуменне, — гэта нашы шматлікія палітолагі, сацыёлагі, аналітыкі. Карацей, тыя, каго называюць простым словам «эксперты».
Яны, падобна, суткамі, не перарываючыся, з сур’ёзным выглядам сядзяць і шматслоўна разважаюць пра тое, як адаб’ецца на ўспрыманні гледачоў колер гальштука кандыдата Ікс падчас выступу, як зменіць вынікі выбараў пераход кандыдата Ігрэк з беларускай мовы на расійскую, як паўплывае на мэтавую аўдыторыю жэстыкуляцыя кандыдата Зэт. Вы гэта сур’ёзна, хлопцы?

Пра які ўплыў на выбаршчыкаў можна казаць, калі выбарчай кампаніі як такой не існуе? Як можна сур’ёзна абмяркоўваць недахопы праграм або выступаў і дзяліць «мэтавыя аўдыторыі», калі выступы пераследуюць адну мэту — сказаць праўду і паклікаць людзей на плошчу? Як можна спрабаваць абмяркоўваць рэйтынгі, калі незалежнай сацыялогіі ў Беларусі няма?

У мяне даўно ўзнікла пачуццё, што мы жывем у розных краінах. Мы жывем у Беларусі — з усімі наступствамі. Яны жывуць у нейкай іншай, спакойнай еўрапейскай краіне, дзе праходзяць сумленныя выбары, дзе дзейнічае свабодная канкурэнцыя, дзе кандыдаты ў прэзідэнты маюць нармальны доступ да СМІ, дзе гэтых самых СМІ наогул незлічонае мноства, і можна выбраць любы, дзе выбаршчыкі вольныя ў сваім выбары, і ніхто іх не гоніць на датэрміновае галасаванне, дзе ва ўсіх палітыкаў ёсць роўныя магчымасці звяртацца да выбаршчыкаў не толькі два разы перад выбарамі, але і ўсе «міжвыбарныя» гады, дзе можна запускаць у эфір свае ролікі і сур’ёзна выбіраць колер гальштука, афармленне студыі і выпускаць у эфір давераных асобаў.

О, у якой жа цудоўнай краіне яны жывуць! Вечарамі ладзяцца ямчэй у мяккіх крэслах і займаюцца любімай справай — абмяркоўваюць мэтавую аўдыторыю, дыскурсы, фокус-групы і прагназуюць, колькі адсоткаў набярэ той ці іншы кандыдат.
Аналітыкі не турбуюцца, бо выбарчыя камісіі скажуць ім чыстую праўду пра вынікі галасавання. У іх няма патрэбы выходзіць на вуліцу і сутыкацца з рэальным жыццём — усе навіны пра ход кампаніі яны могуць даведацца па тэлевізары. Шкада, што гэтая выдатная краіна так далёкая ад Беларусі.

Я памятаю, як палітолаг Валер Карбалевіч у верасні пытаўся ў мяне: «Ну няўжо ты верыш, што Саннікаў збярэ сто тысяч подпісаў? Вядома, не збярэ!» Зразумела, калі палітолаг гэты жыве ў іншай краіне і сочыць за палітычнай сітуацыі па тэлевізары, то ён і не мог ведаць, колькі подпісаў збяруць Саннікаў і іншыя, таму што на БТ іх імёны былі пад забаронай. Так што як можна яго папракаць у няведанні?

Але калі б эксперт хоць часам выходзіў за межы ўтульнага кабінета ў нармальнае жыццё, то ведаў бы, што людзі гатовыя не толькі ставіць подпісы і галасаваць, але і на плошчу ісці — не дзеля Саннікава ці каго-небудзь іншага, а дзеля сябе і ўласнай будучыні.
З іншага боку, памятаю, як дацэнт Бугрова перад выбарамі 2006 года, выпадкова апынуўшыся ў сапраўднай Беларусі падчас запісу інтэрв’ю Аляксандра Мілінкевіча, шчыра раіла яму нешта з нагоды гальштука, дарма што не касцюмер і не стыліст. Затое было ясна, што чалавеку стала цікава паўдзельнічаць у жыцці, а не паглядзець на яго па тэлевізары. Можа, усё ж мае сэнс часам выходзіць з уласнага экспертнага кокана і проста жыць у Беларусі? .

Уяўляю сабе, як усе яны будуць з разумным выглядам абмяркоўваць вечарам 19 снежня,

ці пасуе шалік кандыдата Ікс да зімовай формы АМАПу, якія шанцы у кандыдата Ігрэк перакрычаць міліцэйскі мегафон — з прыцягненнем вынікаў апошніх сацыялагічных даследаванняў, — і, нарэшце, ці паўплывае негатыўна на мэтавую аўдыторыю кандыдата Зэт кукіш, які ён прадэманстраваў падчас выступу на плошчы.
І зноў усё гэта будзе так далёка ад жыцця і ад ісціны, што хочацца запрасіць іх усіх на плошчу. Таварышы вучоныя, прыязджайце са сваёй шчаснай безназоўнай краіны ў нашу няшчасную Беларусь! Прыходзьце на плошчу і далучайцеся да тых, хто тут жыве. Абяцаю, гэта будзе нашмат цікавей, чым сядзець у кабінетах і скрозь тоўстае замерзлае шкло спрабаваць разгледзець жыццё.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла21

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць