Улада55

Лукашэнка сядзіць у Маскве

Але ці сустрэнецца ён з Мядзведзевым, невядома.

Сёння ў Маскве пройдуць перамовы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза і ЕўрАзЭС. Ці адбудзецца ў рамках саміта двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, пакуль невядома.

Прэс-служба прэзідэнта Беларусі сустрэчу не анансуе. Калі такія перамовы адбудуцца, паведамленне для СМІ з’явіцца ўжо па факце, заявіў БелаПАН кіраўнік прэс-службы Павел Лёгкі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву 8 снежня.

У той жа дзень у падмаскоўным Нова-Агарова прайшлі перамовы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Як паведаміў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, бакам не ўдалося дамовіцца па ўсіх спрэчных пытаннях і перамовы працягнуцца на ўзроўні экспертаў.

Асноўная супярэчнасць у расійска-беларускіх перамовах — пытанне экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Масква заяўляе, што ў рамках фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Мытнага саюза гатова адмовіцца ад экспартных пошлін на нафту, калі Мінск пагодзіцца пералічваць у расійскі бюджэт вывазныя пошліны на нафтапрадукты ў поўным аб’ёме. Беларускі бок такі варыянт не задавальняе.

У Маскве таксама заяўляюць, што ў выпадку ратыфікацыі да канца 2010 года пакета дакументаў па АЭП усімі трыма краінамі Мытнага саюза — Расіяй, Беларуссю і Казахстанам — пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь могуць стаць бяспошліннымі ў поўным аб’ёме ўжо з 1 студзеня.

***

Як піша сёння расійскі «КоммерсантЪ»,

перамовы Пуціна з Сідорскім «закончыліся правалам», але «на думку экспертаў, расійскія перамоўшчыкі сустракаюцца з беларускімі з пазіцыі сілы — рана ці позна беларусы павінны прыняць умовы расіян».

Паводле звестак «Ъ», «беларусы гатовы былі пайсці на саступкі ў справе бяспошліннай пастаўкі расійскай нафты на прадпрыемствы Беларусі. Вядома, што цяпер Расія бяспошлінна гатова пастаўляць суседняй краіне 6,5 млн. тон нафты, а пасля ўваходжання Беларусі ў АЭП — і больш». «Аднак колькі — дагэтуль незразумела. Зразумела, што патрэбы беларускіх НПЗ, якія перапрацоўваюць расійскую нафту, што потым ідзе на экспарт, павінны быць задаволеныя, пажадана ў поўным аб’ёме. Гэта зразумела перш за ўсё беларускім перамоўшчыкам», — адзначае выданне.

Па прагнозах аналітыкаў, пасля правальнай сустрэчы прэм’ераў прэзідэнты Лукашэнка і Мядзведзеў наўрад ці будуць сёння абмяркоўваць гэтыя спрэчныя пытанні — вырашэнне вострых праблем яны, хутчэй за ўсё, пакінуць экспертам і ўрадам.

Як лічыць беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч, ніякіх канкрэтных і важных рашэнняў ад сустрэчы ў Маскве чакаць не варта. Асноўная мэта паездкі Лукашэнкі ў Маскву — прадэманстраваць напярэдадні выбараў, што ў беларуска-расійскіх адносінах будзе ўсё нармальна.

Што да магчымасці двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева, то для беларускага кіраўніка прынцыповы сам яе факт, мяркуе эксперт. «Для Лукашэнкі гэта было б вельмі важна, але Мядзведзеў наўрад ці на гэта пагодзіцца», — лічыць палітолаг. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта РФ, сёння на пасяджэнні вышэйшага органа Мытнага саюза плануецца падпісаць тры пагадненні, якія фарміруюць нарматыўна-прававую базу АЭП, — аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы; аб прынцыпах валютнай палітыкі; аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу.

Акрамя таго, прэзідэнты маюць намер унесці змяненні ў пералік адчувальных тавараў, адносна якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымае кансенсусам камісія МС. Плануецца таксама абмеркаваць мэтазгоднасць унясення змяненняў і дапаўненняў у дагавор аб камісіі МС.

Пасля заканчэння трохбаковай сустрэчы да прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі далучацца лідары астатніх краін ЕўрАзЭС і назіральнікі пры арганізацыі. На саміце ЕўрАзЭС кіраўнікам дзяржаў у фармаце «пяцёркі» неабходна падпісаць шэраг дакументаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць