Эканоміка11

Сямашка: Пагадненне аб бяспошлінных пастаўках нафты будзе бестэрміновым

Пагадненне аб бясплатных пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у Мытным саюзе, падпісанае 9 снежня ў Маскве, пачне дзейнічаць 1 студзеня 2011 года і будзе бестэрміновым, заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка па выніках учарашняга саміта.

«Падпісана бестэрміновае пагадненне. Пастаўкі нафты, нафтапрадуктаў і прыроднага газу ўнутры Мытнага саюза трох дзяржаў будуць ажыццяўляцца без пошлін, кватавання і абмежаванняў», — цытуе Сямашку прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

«Газ мы атрымлівалі бяспошлінна, але заўсёды былі нейкія сумненні. Цяпер гэтая прэферэнцыя пастаянная ў рамках Мытнага саюза», — дадаў Сямашка.

Ён таксама патлумачыў механізм раздзялення экспартных пошлін: пры экспарце ў трэція краіны нафты, што здабываецца ў Беларусі, а гэта прыкладна 1,7 млн. тон, «уся вывазная мытная пошліна будзе заставацца ў бюджэце Беларусі». «А ўсе пошліны на нафтапрадукты, нягледзячы на паходжанне: ці то яны з расійскай нафты, ці то з беларускай, пойдуць у бюджэт Расіі. У гэтым заключаецца кампраміс», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Такая схема будзе дзейнічаць на працягу трох гадоў да таго моманту, пакуль тры краіны Мытнага саюза не выпрацуюць іншага механізму раздзела вывазных мытных пошлін.

Што да венесуэльскай нафты і нафты з трэціх краін, то, паводле слоў Сямашкі, «усе трэція краіны выведзеныя за межы гэтых пагадненняў». «Па-за Мытным саюзам такая нафта ўвозіцца ў рэжыме часовай перапрацоўкі. Усе пошліны пры вывазе гэтай прадукцыі будуць заставацца ў бюджэце Беларусі», — патлумачыў першы віцэ-прэм’ер.

Нагадаем, 9 снежня ў Маскве быў падпісаны пакет дакументаў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Мытнага саюза.

Па выніках пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі падпісаныя пагадненне аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, пагадненне аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для свабоднага руху капіталу і пагадненне аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі.

Кіраўнікі дзяржаў прынялі таксама дэкларацыю, у якой заявілі аб тым, што сфарміравана дагаворна-прававая база АЭП у рамках ЕўрАзЭС.

«У адпаведнасці з планам дзеяння па фарміраванні АЭП, зацверджаным 19 снежня 2009 года, гэтыя дакументы набудуць моц з 1 студзеня 2012 года, што будзе азначаць пачатак паўнацэннага функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі», — гаворыцца ў дэкларацыі.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ратыфікаваць дакументы па АЭП да 1 студзеня. «Мы, я гэта абяцаю, зробім раней і Расіі, і Казахстана, але Беларусь зробіць гэта абсалютна ў тэрмін — да 1 студзеня», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі па выніках саміта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й8

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў3

Наста Базар знайшла новую працу — будзе каардынаваць дапамогу экс-палітвязням41

Мінэнерга расказала, як цяпер будзе асвятляць вуліцы6

Чыноўнікі папярэдзілі пра адказнасць за негатыўныя інтэрнэт-водгукі аб таварах3

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй4

Малфой з «Гары Потэра» стаў нечаканым сімвалам Новага года ў Кітаі

У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў3

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар1

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й8

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць