Меркаванні55

Алесь Пушкін не мог ударыць чалавека

Адкрыты ліст мастакоў суполкі «Пагоня».

Адкрыты ліст мастакоў суполкі «Пагоня».

Сябры творчай суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў дужа занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол нашага калегі вядомага мастака Алеся Пушкіна. 8 снежня гэтага года мастак быў арыштаваны і Крупскі раённы суд прысудзіў яму 13 сутак адсідкі нібыта за злоснае хуліганства. Толькі за тое, што мастак выправадзіў з двара ўласнага дома нязванага госця, які да таго ж быў у нецвярозым стане. Мы не маем намеру ціснуць на правасуддзе, але выклікае вялікі сумнеў у тым, што Алесь Пушкін учыніў злоснае хуліганства, ударыўшы незнаёмца.

У экстрэмальных умовах, у якіх не раз быў мастак, такога за ім не заўважалася. За ўсё сваё жыццё ён ні разу нікога не ўдарыў.
Памятаецца яго першы перформанс, які ён наладзіў будучы студэнтам Акадэміі мастацтваў. Тады на яго накінуліся міліцыянты і пачалі жорстка збіваць. Адзін з іх моцна ўдарыў мастака па левай шчацэ. Алесь, схамянуўшыся, тут жа падставіў яму правую. Міліцыянта пасля такіх паводзінаў студэнта‑мастака «паралізавала». Такое ён бачыў упершыню.

Нешта падобнае адбылося некалькі гадоў назад у вёсцы Бобр, дзе пражывае мастак. На аўтобусным прыпынку быў учынены напад на Пушкіна толькі за тое, што ён з сваім знаёмым размаўляў на беларускай мове. Алесь бараніўся ад хуліганаў словам. Аднак быў жорстка збіты. Дарэчы, сярод гэтых нелюдзяў быў курсант школы міліцыі. Пра напад на мастака тады было заяўлена ў міліцыю. Але Алесь Пушкін як сапраўдны хрысціянін дараваў бандытам пры ўмове, што яны прыйдуць у мясцовую царкву і пакаюцца ў сваім граху. Што яны і зрабілі.

На наш погляд, і сёння

дзеянні сілавых структураў, сэксотаў, у выпадку арышту мастака, якраз накіраваныя на зачыстку тэрыторыі перад прэзідэнцкімі выбарамі. Ведаючы вольналюбівую натуру творцы, які наладжваў мастацкія перформансы супраць ціску і фальшу мясцовых уладаў, іх гаспадарчага бяздзеяння, а перадусім, глухаты да гістарычнай мінуўшчыны, варожасці да беларускай мовы — якраз спатрэбілася такая правакацыя.
Неабходна сказаць, што падобны сцэнар быў рэалізаваны яшчэ ў 2006 г. перад тагачаснымі прэзідэнцкімі выбарамі.

Мы заклікаем праваабарончую арганізацыю «Вясна», прадстаўнікоў АБСЕ даць належную ацэнку дзеянням сілавых структураў Крупскага раёна. Правесці незалежнае расследаванне па факту апошняга арышту мастака Алеся Пушкіна. У сваю чаргу мастакі творчай суполкі «Пагоня» заяўляюць пратэст супраць неправамерных дзеянняў уладаў і абвяшчаюць мастака Алеся Пушкіна вязнем сумлення.

Старшыня творчай суполкі «Пагоня» А. Марачкін

Сябры суполкі: Г. Драздоў, М. Купава, А. Цыркуноў

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта5

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў9

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта5

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць