Улада3737

Раманчук: Лукашэнкаўцы прапануюць мне ўзначаліць урад

Кандыдат на пасаду прэзідэнта: Калі мае ўмовы будуць выкананыя, я гатовы. Адміністрацыя прэзідэнта: Яму прыснілася.

Кандыдат на пасаду прэзідэнта паведаміў, што да яго звярнуліся высокія прадстаўнікі ўладнай вертыкалі і прапанавалі яму пасаду кіраўніка ўрада альбо намесніка кіраўніка, адказнага за эканамічныя рэформы.

Як паведаміў Яраслаў Раманчук 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, на мінулым тыдні з такой прапановай да яго звярнуліся два супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Сустрэча насіла нефармальны характар.

«З выбараў мне здымацца не прапаноўвалі. Прадстаўнікі адміністрацыі паведамілі, што некаторыя мае ідэі носяць канструктыўны характар»,

— сказаў Раманчук.

У адказ Раманчук вылучыў шэраг патрабаванняў, сярод якіх:

змены падыходаў у працы ўрада, большая самастойнасць у прыняцці рашэнняў, а таксама магчымасць прывесці каманду прафесіяналаў, якія б рабіць рэформы.

Раманчук паведаміў, што рэакцыі на ягоныя патрабаванні пакуль няма. Кандыдат на прэзідэнта не назваў журналістам імя чыноўніка, які прапанаваў яму пасады.

Паводле Раманчука, размова з вертыкальнікам адбылася на мінулым тыдні, да таго як у суботу ён патрапіў у аўтааварыю па дарозе з Гомелю ў Рагачоў. Менавіта аварыя, як кажа кандыдат на прэзідэнта, і падштурхнула яго распавесці пра гэтую прапанову.

Ці сапраўды кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук гатовы працаваць ва ўрадзе? Аб гэтым мы папыталіся ў самога палітыка.

«Наша Ніва»: Яраслаў, сапраўды гатовыя працаваць у сённяшнім урадзе?

Яраслаў Раманчук: Калі мае ўмовы будуць выкананыя, то так.

«НН»: Лічыце, што пры Лукашэнку рэальна рэалізаваць вашы праграмы?

ЯР: Мы застаёмся прыхільнікамі канструктыўнага дыялогу з уладамі. Мы за рэальныя змены ў краіне, за тое, каб зрабіць яе больш адкрытай. Калі такія нашы пажаданні супадуць, то чаму б не. Але абараняць інтарэсы наменклатуры я не збіраюся.

«НН»: А не баіцеся, што могуць Вас проста скарыстаць?

ЯР: Тое самае было, калі мяне запрашалі ў камісію па краінаваму маркетынгу. Гэта было рашэнне партыі — уваходзіць у яго склад. Цяпер таксама. Трэба карыстацца момантам, калі прапанова ўладаў насамрэч шчырая і адкрытая.

«НН»: Як думаеце, дзеля чаго робіцца такая прапанова?

ЯР: Я не ведаю, ці толькі мне яны такое зрабілі. Здаецца, што пэўная частка людзей ва ўладзе хоча намацаць нейкае супрацоўніцтва. Калегі з замежжа ў мяне ўжо шмат разоў запытваліся: ці паступіла мне такая прапанова? Але была яна зусім нядаўна. Вядома, што ва ўладзе ёсць некалькі групаў. Адны хочуць з намі размаўляць, іншыя — не хочуць. Яны за тое, каб зменаў у краіне не адбывалася.

«НН»: Каго б узялі ў сваю каманду?

ЯР: Людзей з досведам працы, прафесіяналаў. Натуральна, што шмат каго з найлепшых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

* * *

У чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі выклікае усмешку заява, што супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта прапанавалі Яраславу Раманчуку пасаду прэм’ер-міністра альбо віцэ-прэм’ера па справах правядзення эканамічных рэформ і каардынацыі іх. Пра гэта Еўрарадыё заявіў супрацоўнік прэс-службы Адміністрацыі.

Супрацоўнік прэс-службы: «А чаму адразу не прэзідэнта? Калі б не выбары, то яму б прыснілася, што яму пасаду прэзідэнта адразу прапанавалі?! Можаце сказаць так: «Супрацоўнік прэс-службы прэзідэнта адрэагаваў на гэтыя заявы з усмешкай».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць