Школьнікі Мінскай вобласці таксама будуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце
Бясплатны праезд у грамадскім транспарце для школьнікаў уведзены ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведаміў памочнік прэзідэнта Беларусі — галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка ў ходзе online канферэнцыі на сайце Мінаблвыканкама.
Такое рашэнне ў сталічным рэгіёне прынята ў канцы мінулага тыдня. Для таго каб пацвердзіць права на бясплатны праезд, школьнікам неабходна прад’явіць дзённікі. Льгота не распаўсюджваецца на студэнтаў і навучэнцаў тэхнікумаў і ПТВ.
Нагадаем, што тэма льготнага праезду для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў узнялася на IV Усебеларускім народным сходзе, і Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць гэтае пытанне. Першым права бясплатнага праезду школьнікам даў Мінск.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары