Гісторыя66

Хто з кандыдатаў што рабіў у часе Плошчы-2006?

Сёлета адразу шэсць кандыдатаў заклікаюць выбарцаў прыйсці на Плошчу 19 снежня і далучыцца да супольнай акцыі апазіцыі.

Сёлета адразу шэсць кандыдатаў заклікаюць выбарцаў прыйсці на Плошчу 19 снежня і далучыцца да супольнай акцыі апазіцыі. Гэта Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў і Яраслаў Раманчук.

Мы пацікавіліся, ці былі яны на Плошчы ў 2006-м і што там рабілі.

Рымашэўскі: быў гатовы

Віталь Рымашэўскі ў 2006-м не толькі быў на Плошчы, але і актыўнічаў там. «Я займаўся зборам подпісаў за адзінага кандыдата па Фрунзенскім раёне Мінска. Меў разгалінаваную сетку кантактаў. І вечарам 19 сакавіка мы ўсе былі на Плошчы, гатовыя дзейнічаць. Аднак са штаба ніякіх камандаў не паступіла», — распавёў карэспандэнту «НН» Віталь Рымашэўскі.

Някляеў: на Плошчы-2006 заклікаў да Плошчы-2010

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў таксама быў на акцыі ў 2006-м. «Я быў тады ў камандзе Казуліна. І выступаў на той Плошчы, і заклікаў. Заклікаў да Плошчы-2010, як цяпер можна здагадацца», — кажа спадар Някляеў.

Кастусёў: сядзеў на сутках

Рыгор Кастусёў, кандыдат ад БНФ, у сакавіку 2006-га на Плошчы не быў: «За тры дні да 19 сакавіка мяне арыштавалі. Я тады быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча і, вядома, збіраўся 19 сакавіка быць у Мінску».

Статкевіч: на «хіміі»

Пад вартай 19 сакавіка знаходзіўся і Мікола Статкевіч. Ён тады адбываў «хімію» ў Баранавічах. «За месяц да акцыі мяне перасталі пускаць на працу. Са мной у пакоі пастаянна знаходзіліся міліцыянты — баяліся, што ўцяку на Плошчу», — згадвае Мікола Статкевіч.

Раманчук і Саннікаў: у камандзе Мілінкевіча

Кандыдат ад партыі АГП Яраслаў Раманчук у 2006 годзе быў на Плошчы: «Я працаваў у камандзе Мілінкевіча на тых выбарах і не мог не быць там».

Удзел у мірнай акцыі 19 сакавіка 2006 года браў і Андрэй Саннікаў, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». «Ён быў на Плошчы разам з жонкай. Ён тады працаваў у камандзе Мілінкевіча на агульную перамогу», — паведаміў «НН» прэс-сакратар кандыдата Аляксандр Атрошчанкаў.

Алесь Пілецкі

***

Гісторыя Плошчаў

9 верасня 2001

Прэзідэнцкія выбары. На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Уладзімір Ганчарык, які прадстаўляў на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыйныя сілы, з’явіўся на мітынг з вялікім спазненнем. Прысутныя сабраліся каля Палаца прафсаюзаў. Перад мітынгоўцамі выступілі Ганчарык, Міхаіл Чыгір, Юры Хадыка, Вінцук Вячорка. Пасля Ганчарык заклікаў усіх разыходзіцца. Але «зубры» трымалі абарону Палаца прафсаюзаў да ранку.

19 сакавіка 2006

Прэзідэнцкія выбары. На плошчы сабралася каля 20 тысяч чалавек. Людзі прыйшлі, нягледзячы на моцныя запалохванні тэрактамі і арыштамі. У часе мітынгу ішоў моцны снег, у выніку чаго маніфестанты сталі разыходзіцца. На заклік Мілінкевіча і Казуліна яны сабраліся на Плошчы і на наступны вечар. Тады моладзь стварыла намётавы гарадок, які спецназ узяў штурмам толькі праз 4 дні, 24 сакавіка. 25 сакавіка, на Дзень Волі, некалькі дзясяткаў тысяч дэманстрантаў спрабавалі авалодаць цэнтрам Мінска, але спецназ выціснуў іх у парк Янкі Купалы. Ад сакавіка 2006 і пайшла назва Плошча.

СП

Каментары6

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх9

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодні цуд: у Мінскім раёне на дварэ расцвіла ружа5

Дабратвор з Варшавы запісаўся ў давераныя асобы Канапацкай35

Лукашэнка прапанаваў прыцягваць вайскоўцаў для аховы выбарчых камісій10

Новы рэкорд паездкі на таксі — 228,66 рубля. Але ўсё строга па тарыфе2

Ноу-хау амерыканскай судовай сістэмы — глядзім на злачынства вачыма абвінавачанага праз VR-шлем1

На трасе ў цэнтры Казахстана сутыкнуліся 95 машын2

Лукашэнка заклікаў зрабіць выбары не як у ЗША, дзе «страляюць у вуха ці ў галаву»16

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»4

Еўра ўпаў да даляра да самага нізкага ўзроўню за апошнія два гады4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх9

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх

Галоўнае
Усе навіны →