З вялікай доляй упэўненасці можна казаць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ўжо адбыліся, заявіла напрэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
«На 12 гадзін прагаласавала больш за 46%, таму неабходную планку ў 50% прагаласавалых выбаршчыкаў, якая неабходная каб выбары адбыліся, ужо павінна быць пераадоленая», — сказала яна.
Па словах Ярмошынай, цяпер у Цэнтрвыбаркам паступаюць новыя дадзеныя аб працэнце прагаласавалых выбаршчыкаў, якія будуць названы прыкладна пасля
Па стане на 12.00 прагаласавала 46,3% выбаршчыкаў: у Брэсцкай вобласці — 46,1%, Віцебскай — 56,8%, Гомельскай — 47,4%, Гродзенскай — 44,5%, Мінскай — 47,5%, Магілёўскай — 48,3%, у Мінску — 37%.
Каментары