Улада104104

Спецназ рассёк Плошчу, кандыдаты ў прэзідэнты збітыя й затрыманыя

Для стварэння падставы група правакатараў разбіла дзверы Дома ўрада. Лік збітых і затрыманых ідзе на сотні.

Для стварэння падставы група правакатараў разбіла дзверы Дома ўрада. Лік збітых і затрыманых ідзе на сотні.

Рэпарцёры «Нашай Нівы» пачалі вяртацца з плошчы Незалежнасці. Падзеі там разгортваліся драматычна.

Колькасць мітынгоўцаў на Плошчы дасягнула, паводле розных ацэнак, ад 20 да 40 тысяч чалавек. З трыбуны было агучанае галоўнае патрабаванне: дабівацца правядзення свабодных выбараў без Лукашэнкі.
Хоць каля Дома ўрада было некалькі тысяч рашуча настроеных маніфестантаў, большасць не была настроена на сілавое змаганне.

З трыбуны Плошчы выступалі палітыкі, а таксама дзеячы культуры. Кандыдаты ў прэзідэнты патрабавалі, каб іх прапусцілі ў Дом урада для перамоваў.

Напачатку была спроба праціснуцца ў дзверы Дома ўрада, каб перадаць свае патрабаванні ЦВК. Калі тое не ўдалося, народ арганізавана адступіў, пакінуўшы калідор ад трыбуны да дзвярэй.

На відэаздымках бачна, што дэманстранты дзейнічалі не агрэсіўна.

Праз нейкі час з'явіліся невядомыя правакатары.

Яны хавалі твары ад журналістаў, не давалі сябе здымаць і білі камеры. Яны не слухалі Віталя Рымашэўскага, які намагаўся іх спыніць. Яны сталі біць шкло ў дзвярах будынка. Дзверы Дома ўрада, між тым, былі надзейна заблакаваныя шчытамі АМОНа і мэбляй, і пранікнуць усярэдзіну было немагчыма.

Пад гэты час улады перакінулі на Плошчу з боку Савецкай вуліцы некалькі соцень спецназаўцаў. Іншыя падраздзяленні спецназа сканцэнтраваліся на праспекце Незалежнасці. Ім быў дадзены загад рассякчы натоўп, і

прыкладна, а 23-й гадзіне пачаўся разгон.

Дэманстранты пачалі адыходзіць у адкрытых кірунках. Відэа паказваюць, што людзі не нападалі на спецназ. Ядро дэманстрантаў працягвала стаяць вакол помніка Леніну, згуртаваўшы шэрагі. Каб зламіць мірнае супрацьстаянне людзей, сілавікі пачалі збіваць і хапаць людзей.

На вачах у рэпарцёраў «Нашай Нівы» былі затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты краіны Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч. Саннікава жорстка збілі на вачах у жонкі.

Кандыдат Віталь Рымашэўскі таксама быў збіты і дастаўлены ў бальніцу.

Пазней стала вядома, што невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы моцна збітага Уладзіміра Някляева, як толькі адтуль сышлі журналісты, і Рымашэўскага.

Дарэчы, менавіта з нападу на штаб Някляева і распачаўся нядзельны вечар.

Як назіраў карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з аўтобусаў і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем, які суправаджала калона някляеўцаў.

Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў.

Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.

Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці.

Але мы вяртаемся да падзей на Плошчы і праспекце.

Паміж 23-й і 24-й гадзінамі спецназ перакрыў двары і падыходы ад Плошчы Незалежнасці да станцыі метро «Кастрычніцкая». Яго мэтай было не даць людзям ізноў арганізавацца ў маніфестацыю. Пачалася зачыстка вуліц.

Людзей збівалі, кідалі ў аўтазакі.

Кастрычніцкая плошча стаіць цалкам пустая, на ёй кучкуюцца толькі работнікі КДБ. Іграе гучная поп-музыка.

У ліку збітых — дзясяткі журналістаў, у тым ліку журналіст НН Алесь Пілецкі. Яму пашкодзілі нагу.

Плошча Незалежнасці была разбітая на сектары і жорстка зачышчаная спецназам, людзей збівалі дубінкамі, нагамі. Тое самае пасля паўтарылася на праспекце Незалежнасці, вуліцы Валадарскага.

Сотні людзей, у тым ліку паслы шэрагу краін Еўрасаюза і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі аказаліся блакаванымі ў гатэлі «Мінск», дзе яны шукалі ратунку ад спецназа.

Каля 0.30 нам патэлефанавалі з двара ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Туды на гэта момант звезлі каля двухсот чалавек.

Усяго, паводле звестак праваабаронцаў з Цэнтра «Вясна», колькасць затрыманых перавысіла 400 чалавек. Каля 3.20 ранку мы атрымалі інфармацыю, што спецназаўцы ўварваліся і ў сам Цэнтр «Вясна», што месціцца каля Акадэміі навук. На гэтым сувязь з праваабаронцамі абарвалася. Аднак пазней ранкам іх выпусцілі.

19 снежня апошнім з трыбуны Плошчы выступіў паэт, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. Ён праспяваў, дакладней рэцытаваў свой беларускі пераклад каталонскай песні: «Мур хутка рухне!».

Пасля яго Віталь Рымашэўскі толькі папрасіў не біць, не чапаць супрацоўнікаў міліцыі. Ён заклікаў усіх сабрацца ў панядзелак, а 18-й гадзіне на плошчы Незалежнасці, каб працягваць пратэст. Але няясна, хто такі пратэст зараз зможа ўзначаліць.

* * *

Ад абеду лукашэнкаўскія СМІ распаўсюджвалі «вынікі» экзіт-полаў, паводле якіх Лукашэнка перамагаў з вялізным адрывам. Ад ранку пачаліся прэвентўныя затрыманні актывістаў апазіцыі. Бліжэй да вечара ў краіне былі адрублены незалежныя вэб-сайты. Таксама быў спынены доступ да Gmail, Facebook і LJ. Усё разам гэта ўмацоўвала людзей у адчуванні крадзяжу свабоды выбару.

Каментары104

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць