Свет22

Польшча блякуе пагадненьне паміж Эўразьвязам і Расеяй

Польшча ставіць сваю падтрымку пачатку перамоваў у справе новага пагадненьня аб партнэрстве паміж Расеяй і Эўразьвязам у залежнасьць перадусім ад скасаваньня Масквой забароны на экспарт на расейскі рынак польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.

Польшча заблякавала падпісаньне дакумэнтаў аб пачатку перамоваў у справе падпісаньня новага пагадненьня аб партнэрстве паміж Расеяй і Эўразьвязам, якія былі заплянаваныя на 24 лістапада, калі адбудзецца саміт Эўразьвяз-Расея

Польшча ставіць сваю падтрымку пачатку перамоваў у справе новага пагадненьня аб партнэрстве паміж Расеяй і Эўразьвязам у залежнасьць перадусім ад скасаваньня Масквой забароны на экспарт на расейскі рынак польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.

Варшава лічыць, што Расея несправядліва ўвяла гэтую забарону, а Брусэль не выказвае ў дастатковай ступені салдарнсьць з палякамі ў гэтай справе.

Прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качынські сказаў, што ягоная краіна хоча добрых дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Расеяй, але мае таксама свае інтарэсы, якія ў дадзеным выпадку ігнаруюцца.

(Качынські: ) «Калі і надалей будзе так, што цяперашняе пагадненьне не выконваецца што да Польшчы, бо Расея яго праосту ігнаруе, дык канешне мы будзем блякаваць перамовы».

Польшча і Літва настойваюць таксама на тым, каб Расея адкрыла для эўрапейскіх інвэстараў доступ да сваіх энэргарэсурсаў і сетак, па якіх яны перасылаюцца.

Сябра Эўарпейскай камісіі ў замежных справах Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што спадзяецца што да саміту 24 лістапада дзяржавы Эўразьвязу усё ж выпрацуюць адзіную пазыцыю што да мандату перамоваў з Расеяй.

У Варшаве, аднак, не падзяляюць гэтага аптымізму – польскія экспартэры харчоў згубілі мільёны злотых у выніку расейскай забароны, польскі бок таксама моцна занепакоены дамоўленасьцямі паміж Масквой і Бэрлінам ў справе паставак газу за сьпіной іншых краінаў Эўразьвязу.

У такой сытуацыі выпрацаваць кампраміс бузе цяжка, але іначай папросту нельга – рашэньні ў такіх пытаньнях прымаюцца ў Эўразьвязе толькі пры згодзе ўсіх дзяржаваў-сяброў аб’яднанай Эўропы.

Тэрмін дзеяньня цяперашняга пагадненьня паміж Расеяйі Эўразьвязам сканчаецца ў 2007 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць