Эканоміка

Мінфін 23 снежня плануе пачаць размяшчэнне дзяржаблігацый на расійскім рынку

Першы транш выпуску аблігацый запланаваны ў аб’ёме 7 млрд. расійскіх рублёў

Інвестарам будзе прапанавана 7 млн. штук каштоўных папер наміналам 1 тысяча рублёў.

Федэральная служба па фінансавых рынках Расіі 9 лістапада зарэгістравала праспект і дапусціла да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ неканверсоўныя працэнтныя дакументарныя дзяржаўныя аблігацыі Беларусі першай і другой серый. Аблігацыі будуць размяшчацца на ММВБ па адкрытай падпісцы. Тэрмін пагашэння аблігацый выпуску — у 728-ы дзень з даты пачатку размяшчэння аблігацый.

Першапачаткова пачатак размяшчэння ў Расіі першага траншу рублёвых дзяржаблігацый павінен быў адбыцца 25 лістапада, але Беларусь перанесла яго на больш позні тэрмін, што было звязана з нестабільнасцю сусветнага фінансавага рынку. Кніга заявак на гэты транш была адкрыта 10 лістапада. Паводле інфармацыі Ашчаднага банка, агульны попыт на першы транш беларускіх аблігацый перасягнуў прапанаванне ў 1,4 раза і склаў 9,95 млрд. расійскіх рублёў. Заяўкі на набыццё аблігацый паступілі ад 29 інвестараў.

Нагадаем, указам нумар 527 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў права ўраду Беларусі ажыццяўляць у 2010–2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на расійскім рынку.

Аб’ём выпуску дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на расійскім рынку вызначаны ў суме да 15 млрд. расійскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння да пяці гадоў. Арганізатарамі выпуску выступаюць чатыры расійскія банкі: Ашчадбанк, Газпрамбанк, Знешэканомбанк і Альфа-Банк.-0-

Каментары

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць