Эканоміка33

Дэпутаты прапануюць цалкам забараніць рэкламу піва

Беларускія дэпутаты прапануюць увесці поўную забарону на рэкламу піва і абмежаваць рэкламу латарэй.

Такія ініцыятывы прагучалі сёння ў Авальнай зале на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў пры абмеркаванні законапраекта аб унясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях рэкламы.

На думку дэпутата Генадзя Давыдзькі, р

экламу слабаалкагольных напіткаў, у тым ліку піва, трэба поўнасцю забараніць.

Аднак міністр гандлю Валянцін Чаканаў вельмі асцярожна паставіўся да гэтай ініцыятывы, падкрэсліўшы, што прынята ўжо дастаткова мер па абмежаванню рэкламы піва (забарона на рэкламу піва, акрамя таварнага знака і назвы, па ТБ з 7.00 да 20.00) і ўвядзенне поўнага табу можа негатыўна адбіцца на рабоце прадпрыемстваў — вытворцаў такіх напіткаў, а іх у Беларусі нямала. Разам з тым міністр пагадзіўся з прапановай дэпутата Ларысы Вершаловіч перагледзець час, на працягу якога рэклама піва забаронена, і прадоўжыць яго з 7.00 да 22.00. Валянцін Чаканаў паабяцаў таксама прыняць да ведама прапанову дэпутата Уладзіміра Здановіча аб тым, каб алкагольныя напіткі ў Беларусі пры продажы абавязкова ўпакоўвалі ў непразрыстую ўпакоўку.

Дэпутаты таксама звярнулі ўвагу на шырокае распаўсюджванне апошнім часам рэкламы латарэй і казіно.

Першая, на іх думку, становіцца занадта назойлівай і, паводле слоў дэпутата Аляксандра Юшкевіча, фарміруе памылковыя жыццёвыя ўстаноўкі, пераконваючы моладзь, што ўсяго ў жыцці можна дабіцца не працай, а купляй латарэйнага білета. А рэклама казіно, на думку дэпутата Ларысы Вершаловіч, наогул недапушчальная, паколькі можа садзейнічаць фарміраванню ігравой залежнасці. У адказ на гэту заўвагу міністр Валянцін Чаканаў праінфармаваў, што дзейнасць казіно ў Беларусі афіцыйна дазволена, адпаведна, іх рэклама цалкам законная.

Усе ўнесеныя парламентарыямі прапановы і заўвагі будуць разгледжаны пры падрыхтоўцы законапраекта аб унясенні паправак у некаторыя законы па пытаннях рэкламы да прыняцця ў другім чытанні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць